Беларуская Служба

Павал Усаў: Ніхто не ўзгадвае, што Расія павінна страціць частку суверэнітэту

11.12.2019 15:17
Відавочна, што сітуацыя выглядае вельмі крытычна. Расія ставіць перад Беларуссю ўльтыматум, жорсткія ўмовы інтэграцыі.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net


Відавочна, што сітуацыя выглядае вельмі крытычна. Расія ставіць перад Беларуссю ўльтыматум, жорсткія ўмовы інтэграцыі - гаворыць палітолаг Павал Усаў пра непадпісанне 8 снежня дамовы аб паглыбленай інтэграцыі:

- Цікава, што падчас усіх перамоваў і заяваў ніхто не ўзгадвае, што Расія павінна страціць частку суверэнітэту. То бок, мы маем дачыненне інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Гаворка не ідзе пра ўтварэнне Саюзнай дзяржавы з роўнымі ўмовамі. Гэта таксама гучала ў некаторых негатыўных выказваннях Лукашэнкі адносна працэсу, які намагаецца рэалізаваць Расія. Разуменне, што інтэграцыя азначае страту часткі суверэнітэту, а потым і цэлага, прымусіла Лукашэнку стрымацца ад падпісання не столькі нават дамовы, колькі дэкларацыі. З іншага боку, гэта значыць, што Расія не зацікаўленая ўжо дэкларатыўнымі формамі інтэграцыі. Яна жорстка рэалізуе свой падыход да Беларусі – усталявання эканамічнага і палітычнага кантролю над краінай.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка