Цытаты Лукашэнкі вельмі часта даволі лёгка патлумачыць. Яны бываюць смешнымі, бываюць сумнымі, могуць наводзіць страх і думкі, ці пры сваім розуме гэтая асоба. А яшчэ ёсць выказванні Лукашэнкі, якія да сёння яшчэ ніхто не патлумачыў, – гаворыць палітолаг Уладзімір Падгол, які падрыхтаваў падборку цьмяных цытатаў Лукашэнкі і паспрабуе іх патлумачыць.
- Калі ты ўступаеш у нейкае аб'яднанне, разлічваеш, што з кожным месяцам, з кожным годам будзе лепш. А што адбываецца ў нас? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. І ў выніку мы пастаянна ў эканоміцы нешта губляем. Выбачайце, на хрэна патрэбен каму такі саюз? Я ўжо размаўляю па-вясковаму, па-сялянску, па-мужыцку. Вось наша пазіцыя. Пра гэта ведае прэзідэнт Расіі. Мы з ім сябры. Я яму адкрыта гэта магу сказаць, ды яшчэ паболей.
- Мы ніколі не збіраліся і не збіраемся ўваходзіць у склад любой дзяржавы, нават брацкай Расіі. Запомніце! Я не пацан, які адпрацаваў 3-4-5 гадоў прэзідэнтам. Мне хапіла – вось так. І я не хачу перакрэсліць усё тое, што я зрабіў разам з вамі, з народам – стварыў суверэнную, незалежную дзяржаву, каб яе зараз пакласці ў нейкі скрыню з крыжом наверсе і некуды выкінуць ці камусьці перадаць? Пры мне гэтага не будзе ніколі... Нам у гісторыі хапіла ўжо гэтых пугаў, лапцяў, ліхалецця.
Вось цытата гэтага году:
- Я хачу, каб ён (парламент) быў ціхім, спакойным, стабільным, але, дзе трэба, каб і па мордзе каму-небудзь маглі даць.
Гэтая цытата сведчыць пра глыбокі страх Лукашэнкі перад магчымымі пратэстамі ў парламенце. У 1995-м годзе дэпутаты апазіцыі паселі ля трыбуны парламента ў знак пратэсту супраць неканстытуцыйнага рэферэндуму. Лукашэнка аддаў загад і дэпутатаў апазіцыі збілі і выкінулі з парламенту. Зянону Пазняку тады спрабавалі выціснуць вочы.
Прайшло больш за 20 год і Лукашэнка па сённяшні дзень, нават цалкам прызначыўшы ў парламент сваіх людзей, гатовы ў выпадку іхнай здрады – палацавага перавароту – іх збіць.
І яшчэ цытата пра парламент:
- Мы ўжо пераканаліся: траціна ў парламенце жанчын – гэта стабільны парламент. Дзядзькі не дураць там, не скачуць, не бегаюць – сорамна перад жанчынамі. Гэта вельмі моцны фактар, які стабілізуе ў любым грамадстве.
У 1996 годзе Лукашэнка на ўсю Беларусь заявіў, што ён праваслаўны атэіст. А ў 2019 годзе сказаў наступнае:
- Прывядзём у парадак Курапаты, каб гэтага там не было (разбурэнне лавы Клінтана – рэд.). Што б дэманстрацыі з гэтымі крыжамі там па перыметры таксама не было. Ну, навошта вы павыстаўлялі там гэтыя белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Ну, гэта ж дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі!
Чым Лукашэнка здзівіла Іўе і яго жыхары:
- Я другі раз за апошні тыдзень трапляю ў рай (Іўе): першы раз у Старых Дарогах – самы лясны наш раён. Я даўно-даўно там быў. Прыехаў, думаю: цікава, як яно. Слухайце, як на курорце людзі жывуць: вакол лясны масіў, людзі задаволеныя.
Бізнесоўцам Аўстрыі:
- Калі вы, прыйшоўшы да нас з інвестыцыямі, будзеце працаваць і ставіцца да беларусаў так, як да аўстрыйцаў, вы заўсёды будзеце маймі людзьмі, маймі грамадзянамі, і я вас буду падтрымліваць усяляк, нават узброеным шляхам. Я гэта сказаў абсалютна шчыра.
Лукашэнка ў Сочы:
- Першы раз я Пуціну проста сказаў: «…Усё, хопіць, я наеўся, я не цар. Я араты. Ну, не на галерах, але араты. Мне хапіла, каб дзеля таго, што мне недзе ў Расіі дадуць пасаду ў парламенце». Слухайце, якое дзікунства, якое глупства. Гэтага ніколі не будзе і быць не можа. Нават калі мяне асудзяць і ў кайданках туды пасадзяць – гэтага не будзе! … І, наеўшыся за 25 гадоў, каб яшчэ пасядзець недзе там, у Маскве ці, слухай, на абочыне ў Падмаскоўі, 2-3 гады дадаць да 25-ці, варта гэта?
Гэтая цытата сведчыць пра тое, што падчас сустрэчы ў Сочы 7-8 снежня Пуцін прапаноўваў Лукашэнку заняць пасаду спікера саюзнага парламента, каб самому ўзначаліць Саюзную дзяржаву.
Упершыню Лукашэнка выказаў пагрозу Крамлю з боку НАТА і падтрымаў Захад у ягоным намеры бараніць суверэнітэт РБ:
- Раптам, як у нас тут некаторыя гавораць, РФ паспрабуе парушыць наш суверэнітэт... Яны ўжо апынуцца ўцягнутымі ў вайну. Гэтага ўжо Захад і НАТА не перанясе, таму што яны палічаць гэта за пагрозу ім. У гэтым сэнсе яны ў чымсьці маюць рацыю.
Упершыню Лукашэнка параўнаў РБ з катлом. Былі параўнанні з мастом, з кватэрай, з домам, а тут раптам кацёл:
- І будучы ў гэтым катле, трэба сябе паводзіць настолькі дакладна, тонка і акуратна, каб цябе не зварылі ў гэтым катле. Вось у чым мая праблема. І вы мяне папракаеце, што я то на Захад, то на Усход. Слухайце, ні на Усход, ні на Захад. Вось яна зямля, якую бог нам падарыў, кацёл сёння. І я ў ім, у гэтым катле, разам з 10 мільёнамі беларусаў і 3 мільёнамі кожны дзень гасцямі, у асноўным расіянамі, я ў ім варуся. А не павінен зварыцца.
Пра такіх у народзе кажуць: – Пад яго нагамі зямля гарыць! Але ў гэтае полымя ён зацягвае ўвесь народ.
Уладзімір Падгол
слухайце аўдыё