Сюрпрыз у Заграбу – Зоран Міланвіч абраны прэзідэнтам Харватыі, піша Dziennik Gazeta Prawna. Эфектная дзейсная прэзідэнт Калінда Грабар-Кітаравіч была лідарам прэзідэнцкай гонкі ва ўсіх сацыялагічных апытаннях, так было да першага туру прэзідэнцкіх выбараў. Паводле вынікаў першага тура прэзідэнт Калінда Грабар-Кітаравіч заняла толькі другое месца, а другі тур прынёс перамогу яе леваму апаненту.
Афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбраў былі апублікаваныя раніцай у панядзелак, 7 студзеня. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі, былы прэм’ер Зоран Міланваіч атрымаў 52,7% галасоў выбарцаў. Яўка склала 55%.
Харватыя, якая 1 студзеня 2020 года распачала старшынства ў Еўрапейскім Звязе, апынулася ў сітуацыі палітычнай нестабільнасці. Прэзідэнт і прэм’ер прадстаўляюць процілеглыя палітычныя сілы. Прэм’ерам Харватыі застаецца Андрай Пленкавіч з Харвацкай дэмакратычнай садружнасці, правай партыі амаль былога прэзідэнта Калінды Грабар-Кітаравіч.
Перамога левага кандыдата Зорана Міланваіча можа абсалютна змяніць палітычную сцэну Харватыі, бо сёлета ў снежні харваты абяруць парламент. Харватыя, падобна як і Польшча, з’яўляецца парламенцкай рэспублікай. Поўная кансалідацыя ўлады магчымая толькі ў тым выпадку, калі кансерватары прайграюць снежаньскія парламенцкія выбары. Пра палітычныя змены ў адной з былых югаслаўскіх рэспублік пісала выданне Dziennik Gazeta Prawna.
эж