У адказ іранскія вайскоўцы ды палітыкі пагражаюць «падпаліць месцы, важныя для ЗША». Ці канфлікт Амерыкі з Іранам можа перарасці ў глабальную вайну?
Высокапастаўленыя іранскія саноўнікі, пачынаючы ад вярхоўнага духоўна-палітычнага лідара – аятала Алі Хаменеі, дамагаюцца помсты. Іх заахвочваюць пратэстоўцы, якія масава выйшлі на вуліцы іранскіх гарадоў. На Блізкім Усходзе цяпер пануе вельмі напружаная атмасфера.
Амерыканскі бок свой удар патлумачыў супрацьдзеяннем агрэсіўнай актыўнасці Ірану на тэрыторыі Іраку, які амерыканцы вызвалілі з-пад улады Хусейна. Апошнія гады іранскае войска актыўна стварае ў Іраку праіранскі вайсковыя групоўкі, па прыкладзе ліванскай «Хэзбалы». У лістападзе-снежні мінулага года дадзеныя групоўкі зладзілі шэраг нападаў на амерыканскія вайсковыя базы і дыпламатычныя ўстановы. ЗША ў адказ забіла камандуючага арганізацыі «Аль Кудс» Касема Сулеймані, які лічыўся адказным за дзейнасць іранскіх вайскоўцаў па-за межамі ЕС.
Забойства генерала некаторыя ўжо параўналі з забойствам эрцгерцага Фэрдынанда Габсбурга летам 1914-га года ў Сараева. Гэта стала пачаткам Першай сусветнай вайны.
Цяпер сусветнай вайны не будзе, перакананы аналітык-арыенталіст Сяргей Богдан. Іран адкажа амерыканцам не прамымі ўдарамі, а па-усходняму больш мудрагелістай стратэгіяй эскалацыі напружанасці ў краінах, дзе ёсць амерыканская прысутнасць, як Ірак ці Афганістан.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце Аўдыё файл