Беларуская Служба

Азербайджанскі апазіцыянер затрыманы ў Польшчы

09.01.2020 13:34
Пасля запыту з Баку, справа будзе перададзеная ў суд, а канчаткова лёс Дашгына Агаларлы вырашыць міністр юстыцыі Польшчы. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnestrazgraniczna.pl

Дашгын Агаларлы быў затрыманы польскімі памежнікамі ў гданьскім аэрапорце ў панядзелак, 6 студзеня, піша лева-ліберальнае выданне Gazeta Wyborcza. Пракуратура распачала працэдуру па экстрадыцыі. Дашгын Агаларлы з'яўляецца паслядоўным крытыкам Партыі «Новы Азербайджан», якая з 2003 года аўтарытарным чынам кіруе гэтай закаўказскай краінай.

Афіцыйна Азербайджан абвесціў апазіцыянера Агаларлы ў міжнародны вышук, паводле абвінавачванняў у падатковых злачынствах, нібы здзейсненых ім у 2013 годзе. Дзень пасля таго, як яму былі прадстаўленыя афіцыйныя абвінавачванні Дашгын Агаларлы паспеў уцячы ва Украіну.

Ужо знаходзячыся ва Украіне Агаларлы працягваў жорстка крытыкаваць сям’ю Алівевых, якая непадзельна кіруе Азербайджанам амаль 30 гадоў. Апазіцыянер быў вымушаны з’ехаць у Турэччыну. Менавіта тады Дашгына Агаларлы, як падатковага злачынцу, пачаў вышукваць Інтэрпол.

Прыгоды азербайджанскага апазіцыянера працягнуліся, ён быў вымушаны шукаць ратунку ад несправядлівага пераследу ў Грузіі. Тамі ён быў арыштаваны і пазбаўлены права знаходзіцца на тэрыторыі краіны. І толькі летась у верасні Нарвегія забяспечыла Дашгыну Агаларлы палітычны прытулак.

На навагоднія святы азербайджанскі апазіцыянер паляцеў да сяброў у Прагу, пабываў таксама ў Нямеччыне і вырашыў вяртацца ў Нарвегію праз Польшчу.

У пракуратуры паведамілі, што Агаларлы быў затрыманы, паводле «чырвонага» запыту Інтэрполу. Пракуратура ўжыла да азербайджанскага апазіцыянера сродкі не звязаныя з пазбаўленнем волі – паліцэйскі нагляд і забарона на выезд з краіны. Зараз пракуратура чакае азербайджанскага запыту на экстрадыцыю Дашгына Агаларлы. Пасля запыту з Баку справа будзе перададзеная ў суд, а канчаткова лёс азербайджанца вырашыць міністр юстыцыі Польшчы. Пра прыгоды азербайджанскага апазіцыянера Дашгына Агаларлы пісала Gazeta Wyborcza.

эж