Беларуская Служба

Нафтавая «вайна» паміж Беларуссю і Расіяй будзе толькі ўзмацняцца

08.01.2020 16:12
Праблемы з пастаўкай нафты на пачатку году – гэта працяг інтэграцыйнай вайны паміж Беларуссю і Расіяй. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Нафтавая «вайна» паміж Беларуссю і Расіяй будзе толькі ўзмацняцца, а звязана гэта непасрэдна з інтэграцыйнымі працэсамі. З імі таксама звязаная новая хваля судоў над людзьмі, якія выйшлі на пратэсты супраць інтэграцыі. Між іншым, пра гэта гаворыць у перадачы «Палітычнае люстэрка» палітолаг Павам Усаў.

- Праблемы з пастаўкай нафты на пачатку году – гэта працяг інтэграцыйнай вайны паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта рэакцыя Расіі на нежаданне Мінску інтэгравацца.

- Энергетычны і фінансавы ціскі будуць працягвацца, пакуль Беларусь не будзе змушаная падпісаць усе дарожныя мапы. Іншых сродкаў уздзеяння на энергетычны ціск Лукашэнка не мае. Ён і яго атачэнне праспалі той час, калі можна было скарыстацца магчымасцю правесці рэформы гаспадаркі і знайсці новыя крыніцы даходаў.

- Лукашэнка ў абмежаванасці сваіх поглядаў прывёў Беларусь да геапалітычнай катастрофы.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка