- Візіт Майка Пампеа ў Беларусь – гэта, з аднаго боку, знакавая падзея, бо паміж ЗША і Беларуссю даўно не было афіцыйных стасункаў. Яшчэ некалькі гадоў таму Амерыка спрыяла змаганню з аўтарытарным рэжымам у постсавецкіх краінах, але апошнімі гадамі сітуацыя значна памянялася. Цяпер для ЗША важна захаваць стабільнасць у Еўропе і стрымаць геапалітычнае пашырэнне Расіі на постсавецкую прастору. І гэта з’яўляецца рухавіком у палітыцы ЗША. Усё ж з іншага боку такія візіты не азначаюць развароту Беларусі на Захад.
- Новы самалёт для Лукашэнкі. Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца, сацыяльна-эканамічнае пачуццё грамадзян даволі кепскае. На фоне гэтага Лукашэнка робіць сабе падарункі, каб камфортна лятаць у Эміраты на адпачынак. Прэзідэнту кожнай краіны патрэбныя самалёты, але гэта не робіцца коштам дабрабыту грамадства.
- Адзіны кандыдат. Упершыню апазіцыя намагалася высунуць аднаго кандыдата ў 2006 годзе, але не атрымалася, бо другім кандыдатам стаў Казулін. Сёння ні адна апазіцыйная партыя нават не ў стане сабраць 100 тысяч подпісаў. Дадаткова, грамадства ставіцца да апазіцыі даволі скептычна, бо яна не змагла ні аб’яднацца, ні выпрацаваць эфектыўнай стратэгіі. Канешне, адзіны кандыдат – важны элемент у адбудаванні аўтарытэту апазіцыі. І гэта ставіцца за мэту.
Поўны каментар да падзей тыдня ў аўдыё.