- Першым ідзе Міхаіл Мясніковіч. У чацвер Лукашэнка сустрэўся з Мясніковічам, які ў статусе кіраўніка калегіі Эўразійскай камісіі ўжо месяц выконваў даручэнне Пуціна – сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў-чальцоў Еўразес. Сустрэча з Лукашэнкам была апошняй з шэрагу прапанаваных Пуціным сустрэчаў. Лукашэнка абрынуўся з крытыкай у бок Еўразес, назваў дзясяткі перашкодаў, якія не даюць паўнавартасна ўзаемадзейнічаць краінам-чальцам. Пры гэтым Мясніковіч выглядаў вельмі салідна, а Лукашэнка меў падабенства да шчанюка, які наскоквае на партнёраў, абражае іх. І пры гэтым толькі намякае і не называе Пуціна.
А ў чацвер у інтэрв'ю БТ-1 Мясніковіч распавёў, што вядзе падрыхтоўчую працу па ўвядзенню ў Еўразес адзінай валюты.
Гэта ўжо ўдар пад дых Лукашэнку, які быў катэгарычна супраць на шляху ўвядзення адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве РФ-РБ. Без сумневаў Мясніковіч пачаў выконваць план уладароў Крамля па ўвядзенні адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве, але праз Еўразес.
- Адзін з кіраўнікоў СБУ Украіны заявіў, што існуе вялікая верагоднасць акупацыі войскамі РФ-РБ па мадэлі Луганскай і Данецкай вобласцяў. Кіраўніцтва Украіны мае на гэты выпадак свае планы па абароне Украіны ад нападу войскаў РФ з тэрыторыі РБ.
- У Маскве спецыялісты Захаду прэзентавалі план надання РБ статусу нейтральнасці: ні з Захадам, ні з Усходам, каб захаваць стабільнасць рэгіёну.
- Былы амбасадар Польшчы ў РБ Лешак Шарэпка лічыць, што Лукашэнка – гэта частка рускага свету і сваркі паміж ім і Пуціным маюць статус сямейных, а Лукашэнка нікуды ад РФ не дзенецца.
Уладзімір Падгол
слухайце аўдыё