Беларуская Служба

Канфлікт Расіі і Турцыі можа станоўча паўплываць на Беларусь

04.03.2020 11:39
Запрашаем паслухаць перадачы «Палітычнае люстэрка».
Аўдыё
  • Канфлікт Расіі і Турцыі можа станоўча паўплываць на Беларусь
Павал Усаўradyjo.net

- Удар ніжэй паса, як словы Ганны Канапацкай у адрас Паўла Севярынца, сталі фактам у кампаніі адзінага. У гэтай сітуацыі шмат абсурду і ірацыянальнага падыходу. Усе тыя, хто заяўляе пра аб’яднанне апазіцыі, павінны нейкім чынам унутрана кансалідавацца, нягледзячы на тое, што ёсць канкурэнцыя. Яны павінны прапаноўваць агульную праграму і стратэгію дзеяння, а не атакаваць.

- Калі казаць пра каронавірус у Беларусі, то можна сумнявацца ў тым, што кажа беларуская ўлада. Хоць, з іншага боку, няма сэнсу затойваць факты каронавірусу. Праблема ў тым, што недахоп даверу да таго, што робіць улада, таксама стварае атмасферу панікі. Людзі ўпэўненыя ў тым, што беларускія ўлады нечага не гавораць.

- Канфлікт Расіі і Турцыі можа станоўча паўплываць на Беларусь. На канфрантацыю паміж Беларуссю і Расіяй уплываюць вонкавыя аспекты, канфлікты, у якія зацягнутая Расія. Калі Масква пераарыентоўваецца на вонкавыя выклікі, Беларусь адразу знаходзіцца ў значна больш выгаднай сітуацыі, бо Расіі не хапае рэсурсаў, каб працягваць ціск.

Павал Усаў

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка