ЗША даволі працяглы час зʼяўляюцца галоўнай крыніцай падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі і адкрыта выступалі сураць беларускіх уладаў пад кіраўніцтвам А.Лукашэнкі.
Таму адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Вашынгтонам былі нацягнуты. Прычыны да адкрытых дыпламатычных канфліктаў узнікалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.
«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»
Але яшчэ ў кастрычніку 2004 году Кангрэс ЗША прыняў адмысловы «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які прадугледжваў увядзенне эканамічных санкцыяў супраць палітыкаў і субʼектаў эканомікі, калі беларускія ўлады будуць працягваць рэпрэсіі супраць дэмакратычнай супольнасці.
Прэзідэнцкія выбары 2006 г.
У сакавіку 2006 году ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія скончыліся шырокай хваляй рэпрэсій, у тым ліку, арыштам і турэмным зняволеннем для аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Аляксандра Казуліна.
Міжнародная супольнасць даволі хутка і жорстка адрэагавала на дзеянні беларускіх уладаў. Быў уведзены «чорны спіс» у дачыненні да прадстаўнікоў улады, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыях і рэпрэсіях. Гэтым асобам быў забаронены ўезд у Еўропу, ЗША і Канаду.
Санкцыі
ЗША ўвялі таксама шэраг санкцыяў супраць беларускіх буйных прадпрыемстваў, у тым ліку «Белнтафтахіма».
Беларускія ўлады адрэагавалі звужэннем палітычных і дыпламатычных адносін з Еўропай і ЗША, абвінаваціўшы іх ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы суверэннай краіны.
Наступствы
Менавіта па гэтай прычыне 7 сакавіка 2008 году з ЗША быў адкліканы беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў. Пазней з Беларусі быў выдалены і амерыканскі амбасадар. Напружаныя адносіны паміж ЗША і Беларуссю працягваліся да 2019 году.
Канфлікт ва Украіне
У выніку канфлікту ва Украіне і ціску Масквы на Беларусь сітуацыя ў двухбаковых Мінска з Вашынгтонам адносінах змянілася да лепшага. У 2019 годзе беларускі бок прапанаваў вярнуць паўнавартасныя адносіны паміж ЗША і Беларуссю. Чакаецца, што ў 2020 годзе ў Менску з’явіцца амерыканскі амбасадар.
Павал Усаў