З праймерызу апазіцыі выйшлі Павал Севярынец і Аляксей Янукевіч. Паводле палітолага Паўла Усава, гэта быў чаканы фініш праймерызу, паколькі ў кааліцыі сабраліся асобы з рознымі інтарэсамі і прынцыпамі.
- Таксама ўнутры кааліцыі не было даверу адзін да аднаго. З самага пачатку быў вялікі скепсіс да ўдзельнікаў праймерызу. У працэсе галасавання ў Брэсцкай вобласці стала зразумела, што партыі не былі гатовыя да тролінгу з боку ўладаў на карысць Губарэвіча і супраць Севярынца. Гэта прывяло да сутнаснага канфлікту. Гэта сведчыць аб тым, што сам прынцып адзінства праймерызу не з’яўляўся ключавой вартасцю, што галоўную ролю адыгрывалі амбіцыі.
Каранавірус стаў яшчэ адным прыкладам канфрантацыі паміж Масквой і Мінскам. Расія пачала ўводзіць надзвычайныя меры, палітыку ізаляцыі Расіі, пад якую трапіла Беларусь. Масква аднавіла мяжу з Беларуссю, што беларускі прэзідэнт пракаментаваў вельмі востра. Ён не толькі крытыкаваў, а сказаў, што ў Расіі з каранавірусам катастрофа. Мала таго, Расія ўтойвае праўду пра пашырэнне пандэміі.
- Абедзве дзяржавы высунулі абвінавачанні, звязаныя з каранавірусам. Думаю, псіхалагічна гэты канфлікт будзе паглыбляцца. Ён яшчэ раз паказвае, на колькі вялікі палітычны недавер паміж краінамі.
А сама сітуацыя ў Беларусі?
- Беларускія ўлады не хочуць праводзіць аператыўныя дзеянні, напрыклад, каранцін, па эканамічных прычынах. На сённяшні дзень гаспадарчая сітуацыя ў Беларусі вельмі складаная. Увядзенне каранціна – гэта сур’ёзны эканамічны выклік. Неабходныя надзвычайныя фінансавыя меры, каб у дзяржаве не адбыўся сур’ёзны эканамічны крызіс. Каранцін сабе могуць дазволіць толькі заможныя краіны.
ав