Беларуская Служба

Павал Усаў: Сапраўдныя праблемы Беларусь чакаюць пасля эпідэміі каранавірусу

25.03.2020 07:12
Ужо можна гаварыць, што беларуская гаспадарка апынулася ў даволі сур’ёзным эканамічным крызісе і не толькі па прычыне кепская сітуацыі на сусветных рынках.
Аўдыё
  • Сапраўдныя праблемы Беларусь чакаюць пасля эпідэміі каранавірусу
Павал Усаўradyjo.net

Далейшае падзенне беларускага рубля; перамовы Беларусі і Расіі па нафце, які не спыніліся па прычыне глабальных праблем з каранавірусам; заявы Мінска, што імігранты з Расіі з'яўляюцца пагрозай для Беларусі – гэта тэмы перадачы «Палітычнае люстэрка». Падзеі каментуе палітолаг Павал Усаў.

- Падзенне рубля. Ужо можна гаварыць, што беларуская гаспадарка апынулася ў даволі сур’ёзным эканамічным крызісе і не толькі па прычыне кепская сітуацыі на сусветных рынках. Прычына таксама ў тым, што беларуская гаспадарка з’яўляецца датацыйнай, з большага з Расіі ў выглядзе крэдытаў і пэўных зніжак на энерганосьбіты. Сітуацыя на энергетычным рынку паміж Беларуссю і Расіяй складаная. Беларусі трэба шукаць кампенсацыі на іншых рынках. Гэта адбіваецца на сітуацыі з рублём і эканамічнай сітуацыі ўвогуле. Усё гэта прывядзе да павелічэння коштаў, інфляцыі, сацыяльнага стану беларускіх грамадзян. Але самыя складаныя часы для дзяржавы і грамадства наступяць пасля эпідэміі, калі ўвесь свет будзе адчуваць эканамічныя наступствы каранавірусу. Сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца і Беларусь будзе ў кепскай сітуацыі.

- На прычыне каранавірусу праблема з пастаўкамі нафту ў Беларусь здаецца адышла на другі план. Пытанне знаходзіцца ў перамоўнай стадыі. Гэта звязана з рознымі падыходамі расійскага і беларускага бакоў. З аднаго боку, беларускія ўлады кажуць, што ўдалося дамовіцца, што Расія пагадзілася на беларускія ўмовы. З іншага, расійскія пастаўшчыкі кажуць, што перамовы яшчэ ідуць. Пералом з большага звязаны з моцным ударам па расійскай гаспадарцы, калі краіна выйшла з дамоўленасцяў АПЕК, што фактычна абрынула расійскі рубель. Таму цяпер Расія больш гатовая ісці на саступкі, чым раней. Пытанне інтэграцыі з Беларуссю адышло на другі план. На першым – эканамічныя праблемы ў самой Расіі плюс змены ў канстытуцыі. Пакуль Расія адклала энергетычную зброю ў кішэню. Усё ж гэта не азначае змен у падыходзе Расіі да Беларусі. Тым больш, што мы не ведаем пра вынікі размоваў.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка