Беларуская Служба

Павал Усаў: Улады да канца будуць прытрымлівацца стратэгіі замоўчвання

01.04.2020 09:11
Беларуская інтэрнэт-прастора перапоўненая інфармацыяй пра сур’ёзную сітуацыю з захворваннямі каранавірусам у Віцебску.
Аўдыё
  • Улады да канца будуць прытрымлівацца стратэгіі замоўчвання
Павал Усаўradyjo.net

Чаму ўлады маўчаць? Як пандэмія можа паўплываць на стасункі Беларусі і Расіі? Сітуацыю каментуе палітолаг Павал Усаў:

-Праблема насамрэч больш фундаментальная. Яна звязаная з тым, што за ўвесь перыяд кіравання Лукашэнкі цалкам знішчаны давер да таго, што кажуць улады. Няма падставаў для таго, каб казаць, што ўлады не хлусяць. Гэта звязана з тымі ж самымі лічбамі пра хворых каранавірусам, якія пэўны час заніжаліся. Напрыклад, некалькі дзён гаварылі пра 94 хворых, а потым раптоўна стала 152. Улады імкнуцца прыхаваць дадзеныя. Тым больш, калі з усіх бакоў паступае інфармацыя пра працу лекараў, то ёсць усе падставы думаць, што сітуацыя значна больш цяжкая, чым кажуць улады. Інфармацыя пра падзеі ў Віцебску паступае з розных крыніц. Такі раптоўны выбух захворванняў не можа быць звязаны з сезонны грыпам ці сезоннай прастудай. Сітуацыя крытычная. Улады да канца будуць прытрымлівацца стратэгіі замоўчвання. Пакуль не дойдзе да трагічных здарэнняў, як масавыя смерці, то беларускія ўлады не будуць рэагаваць. Такая рэакцыя будзе азначаць моцны ўдар і па так слабому іміджу Лукашэнкі, які загадаў прыхаваць сапраўдную інфармацыю пра вірус.

У далучаным гукавым файле слухайце, ці магчымым з’яўляецца перанос прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Таксама пра тое, як Масква можа выкарыстаць эпідэмію як прэтэкст для захопу Беларусі і ўвядзення «белых чалавечкаў».

слухайце аўдыё

Павал Усаў/ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка