Беларуская Служба

Тры віды віруса апанавалі Беларусь на гэтым тыдні

03.04.2020 18:27
Падзеі апошняга тыдня ў Беларусі ў перадачы «Паміж радкоў» каментуе наш мінскі аглядальнік Уладзімір Падгол.
Аўдыё
  • Тры віды віруса апанавалі Беларусь - - каментар Уладзіміра Падгола
Уладзімір Падголradyjo.net


Тры віды віруса апанавалі Беларусь на гэтым тыдні: каранавірус, інтэграцыйны вірус і нафтавы вірус.

Прэм’ер-міністр Румас заявіў, што РБ будзе купляць нафту ў РФ па 4 долары за барэль. У Маскве абверглі гэтую інфармацыю.

2 красавіка – дзень яднання народаў РБ і РФ, Пуцін і Лукашэнка абмяняліся віншаваннямі, а Лукашэнка назваў закрыццё мяжы з боку РФ галавацяпствам. Гэткі падарунак Крамлю на дзень яднання.

Лукашэнка не паехаў у Віцебск, відавочна напалохаўся, а накіраваў туды міністра Караніка і спікера Верхняй палаты парламенту Качанаву, як салдата.
Лукашэнка абурыўся тым, што больш дзясятка медыкаў з Віцебска захварэлі на каранавірус. Качанава паведаміла, што ў Віцебску ўсё ёсць.

Старшыня верхняй палаты парламента наведала ў Віцебску ўстановы аховы здароўя, азнаёмілася з работай лабараторый, дзе пачалі выпускаць тэсты на выяўленне каранавіруса. «Цяпер прынята рашэнне: будуць адкрыты лабараторыі ва ўсіх абласных цэнтрах для таго, каб хутчэй давалася заключэнне па тэстах на каранавірус. Таму нічога надзвычайнага, сітуацыя абсалютна кантралюемая, кіруемая», – заявіла Качанава: А як жа праводзілі тэсты да гэтага? У Мінск вазілі?

Маскоўскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў расійскіх дзяржструктурах сцвярджае, што Беларусь накіравала ў Расію афіцыйныя запыты з просьбай дапамагчы ахоўнымі маскамі, тэст-сістэмамі, апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Кожны дзень з прэзідэнцкіх тэлеканалаў гучалі хваласпевы пра высокі ўзровень падрыхтоўкі медыцыны РБ да эпідэміяў. Пры гэтым пахваляліся тым, што колькасці апаратаў ШВЛ больш чым у каго ў свеце. І што зараз казаць? Чаму вы просіце апараты ў РФ, калі ў табліцы РФ стаіць далёка за намі?

Уладзімір Падгол

Слухайце, калі ласка, аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў