Беларуская Служба

П. Усаў: У бліжэйшыя дні будзе рэалізоўвацца загад Лукашэнкі, каб ад каранавіруса ніхто не памёр

15.04.2020 14:34
Ужо цяпер людзі паміраюць ад двухбаковай пнеўманіі, а не каранавірусу.
Аўдыё
  • У бліжэйшыя дні будзе рэалізоўвацца загад Лукашэнкі, каб ад каранавіруса ніхто не памёр
Павал Усаўradyjo.net

Падзеі тыдня каментуе палітолаг Павал Усаў:

- СААЗ рэкамендавала Беларусі, як мінімум, абмежаваць масавыя скапленні людзей. Рэакцыя ўладаў і афіцыйных СМІ неадэкватная, якія кажуць, што арганізацыя станоўча ацаніла працэс змагання з каранавірусам у Беларусі. Мы бачым, што ўлады не адмовяцца ад выбранай стратэгіі, якая базуецца на двух асноўных прынцыпах. Гэта замоўчванне аб сапраўднай сітуацыі і маніпуляцыя дадзенымі аб дыягназах, на што хварэюць і паміраюць людзі. У бліжэйшыя дні будзе рэалізоўвацца загад Лукашэнкі: ад каранавіруса ў Беларусі ніхто не памрэ. Мы бачым загад Міністэрству аховы здароўя спыніць паніку. Ужо цяпер людзі паміраюць ад двухбаковай пнеўманіі, а не каранавірусу.

-Падпісанне Лукашэнкам візавага пагаднення з ЕЗ – гэта адзін з пазітыўных крокаў у дачыненнях беларускіх уладаў і ЕЗ. Ніжэйшы кошт візаў значна спросціць магчымасці падарожжаў беларусаў у Еўропу, хоць пакуль межы і так зачыненыя. Невядома, калі закончыцца эпідэмія і пачнецца працэс падарожжаў у свеце. Тым ня менш, пагадненне аб рэадмісіі гэта вельмі важны крок, які паступова набліжае Беларусь да Еўропы. З іншага боку, ЕЗ магло б у аднабаковым парадку замарозіць кошты візаў для беларусаў без ніякіх дамоўленасцяў. Аднак, еўрапейская бюракратычная машына перашкаджае кантактам з беларускім грамадствам на цывілізацыйным узроўні, асабліва ва ўмовах, калі ціск з боку Расіі на працягу апошняга году нарастаў.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка