Беларуская Служба

Павал Усаў: коштава-інфляцыйная спіраль прывядзе да росту цэн

22.04.2020 11:18
У першым квартале цэны на спажывецкім рынку паскорыліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах ЕАЭС.
Аўдыё
  • Затойванне праўды пра каранавірус
Павал Усаўradyjo.net

Рост коштаў у бягучым годзе істотна перавысіць прагназуемы ўзровень, лічаць эксперты – піша партал naviny.by. У першым квартале цэны на спажывецкім рынку паскорыліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах ЕАЭС. У Беларусі інфляцыя апынулася прыкладна ўдвая вышэй таго ўзроўню, які чакалі ўлады.

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што калі казаць пра цэны, то сітуацыя ў Беларусі катастрафічная:

-Гэта звязана з двума фактарамі. Першае, гэта тое, што пачаўся эканамічны спад ва ўсім свеце па прычыне каранціну, што змяншае спажывецкі попыт на міжнародных рынках, у тым ліку Расіі, які з'яўляецца галоўным для беларускіх тавараў. Так на Беларусі адбіваецца інтэграцыя з Расіяй і адсутнасць мяжы. Другі фактар – гэта гвалтоўнае падзенне коштаў на нафту. Нафта для Беларусі – галоўная крыніцы папаўнення бюджэту. Дадаецца нафта-газавая вайна паміж Расіяй і Беларуссю, спыненне паставак нафты ў той колькасці, якая патрэбная Беларусі. Каб кампенсаваць страты, Беларусь вымушаная купляць нафту ў іншых краінах па рынкавых коштах, што не спрыяе стабільнасці беларускага рубля. У эканамічнай сітуацыі ўлічваць таксама трэба рост недаверу да беларускіх уладаў, беларусы імкнуцца перавесці рублі ў долары, што стварае псіхалагічны недавер да рубля, падрывае яго стабільнасць, што ўплывае на рост коштаў. Таму коштава-інфляцыйная спіраль прывядзе да росту цэн. Гэта відавочная тэндэнцыя.

У далучаным гукавым файле палітолаг каментуе сітуацыю з інфармацыйнай блакадай па каранавірусу і затрыманне брэсцкіх праціўнікаў акумулятарнага заводу.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка