На нарадзе з чынавенствам у чацвер 23.04.2020 Лукашэнка сядзеў на вялікай адлегласці ад міністраў. А тыя сядзелі поруч – 50 см паміж сабой.
На той жа нарадзе кіраўнік Беларусі абвінаваціў кіраўніцтва краінаў ЕС, што тыя падрыхтавалі другую хвалю каранавіруса: зладзілі каранцін, запхнулі людзей у кватэры, а потым аслаблых выпусцілі, а вірус нікуды не дзеўся, чакаў і накінецца на людзей, тыя пачнуць хварэць.
Лукашэнка нічога не кажа пра тыя хвалі, якія ён сам рыхтаваў: наведванне цэркваў на Пасху, суботнік, парад 9 мая.
Пра гэта і іншае слухайце ў праграме «Паміж радкоў».