Беларуская Служба

Павал Усаў: Паказвацца ў акружэнні маладых дзяўчат - характэрна для дыктатараў

29.04.2020 12:51
Аўдыё
  • Паказвацца ў акружэнні маладых дзяўчат характэрна для дыктатараў
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў каментуе правядзенне суботніка ў Беларусі ў сітуацыі эпідэміі каранавіруса, а таксама імідж Лукашэнкі, які акружыў сябе маладымі, прыгожымі жанчынамі.

-Пачаць трэба з таго, што састарэлы дыктатар акружае сябе прыгажунямі. Гэта не першы ў гісторыі прыклад такой формулы паводзін. У сеціве лёгка можна знайсці здымкі, на якіх ужо забіты лідар Лівіі Муамар Кадафі акружаў сябе прыгожымі дзяўчатамі з батальёну аховы. Лукашэнка абкружыў сябе дзяўчатамі з прэзідэнцкага пратаколу. Такую прыгажосць любіў таксама кітайскі дыктатар Мао Дзэдун. Прыклады можна пералічваць. Тут, з аднаго боку, псіхалагічная патрэба падкрэсліць свае дасягненне, як мужчыны, і паказаць сябе, як правадыра стада. Вельмі часта ў прыматаў прасочваюцца такія паводзіны, калі самец, каб паказаць сваю сілу і першае месца ў стадзе, акружае сябе самкамі. Другі момант – Лукашэнка не жадае ісці ў адпаведнасці з міжнароднымі абставінамі. Ён будзе ісці ў напрамку, які абраў сам, нават калі ён дэструктыўны і нясе пагрозу грамадству. Лукашэнка выкарыстоўвае эпідэмію, каб яшчэ раз падкрэсліць сваю непахіснасць і сілу перад беларускім грамадствам.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да сітуацыі з каранавірусам, у прыватнасці пра адукацыю ў часе эпідэміі.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка