Беларуская Служба

Павал Усаў: Парад будзе прысудам для грамадства

06.05.2020 10:24
Ужо ў суботу ў Мінску пройдзе Парад перамогі. Беларускі прэзідэнт не адмяніў яго нават па прычыне эпідэміі каранавірусу.
Аўдыё
  • Парад пакажа псіхалагічную залежнасць народу ад Лукашэнкі
Павал Усаўradyjo.net

Студэнты і працаўнікі дзяржсферы атрымліваюць паведамленні аб абавязковым удзеле ў мерапрыемстве.

Усё ж ветэраны на парад перамогі не пойдуць. Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што на парады ўжо амаль няма каму ісці, бо ветэранаў не засталося. А сам парад будзе прысудам для грамадства.

- Тое што тычыцца дэманстрацыі стабільнасці, панавання і кантролю над сітуацыяй, то выключна дзеля гэтага праводзіцца парад. Гэта парад «незламанай» волі Лукашэнкі, што ён не падпарадкоўваецца не толькі меркаванням унутры грамадства, але не падпарадкоўваецца нават нейкім вышэйшым сілам. З іншага боку, гэта дэманстрацыя паслухмянасці і падпарадкавання з боку грамадства. Падобна як суботнік. Парад будзе масавым, хоць Лукашэнка заявіў, што мы нікога туды не гонім. Адначасова ўжо ёсць загады аб абавязковым удзеле. Для Лукашэнкі мала проста правесці парад, для яго важна, каб ён быў масавым і відовішчным.

Гэты парад будзе прысудам для грамадства. Калі беларусы, у першую чаргу мінчане, пойдуць на парад, то гэта будзе сведчыць пра тое, што яны цалкам лаяльныя да ўладаў, і няма чаго чакаць трансфармацыі ў грамадстве.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да заявы міністра ўнутраных спраў Караніка пра 500 выпадкаў захворвання каранавірусам сярод міліцыянтаў, а таксама пра канфлікт Рымашэўскі-Губарэвіч.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка