Беларуская Служба

Павал Усаў: Мы назіраем масавы забег кандыдатаў у кандыдаты

13.05.2020 13:15
9 жніўня ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары.
Аўдыё
  • Павал Усаў Мы назіраем масавы забег кандыдатаў у кандыдаты
Павал Усаўradyjo.net

 Дастаткова нечакана пра жаданне ўдзельнічаць у выбарах заявілі Віктар Бабарыкаў і Валеры Цэпкала, хоць, зразумела, гэта не адзіныя жадаючыя ўдзельнічаць у выбарах. Хто гэтыя асобы? Як можна пракаментаваць «масавы забег» кандыдатаў? На гэтае пытанне адказвае палітолаг Павал Усаў.

-Стварылася масоўка ад кандыдатаў у кандыдаты. З аднаго боку, частка апазіцыі адмовілася ад удзелу, з іншага, ёсць статысты – Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў. Цікавасць выклікала жаданне ўдзельнічаць у выбарах Валеры Цэпкалы і былога дырэктара «Газрома» ў Беларусі Віктара Бабарыкі. Абодва лічацца людзьмі сістэмы. Частка аналітыкаў сцвярджае, што гэта праяў таго, што ў кіроўных элітах адбываецца працэс дэстабілізацыі і пераарыентацыі. Што з’яўляенне гэтых кандыдатаў паказвае, што атачэнне Лукашэнкі гатовае да зменаў. Але, на маю думку, гэта кандыдаты сістэмныя, якія не збіраюцца змагацца за перамены. Паводле мяне, іх з’яўленне не сведчаць аб тым, што рыхтуюцца змены ўлады. Таксама ўзнікае наступнае пытанне: ці асоба Бабарыкі не з’яўляецца гульнёй Масквы супраць Лукашэнкі.

Адначасова апошнія дні характарызуюцца рэпрэсіямі ў дачыненні да журналістаў, грамадскіх актывістаў і блогераў. Гэта, між іншым, журналісты «Белсату», блогеры, праціўнікі будовы акумулятарнага заводу ў Брэсце, магілёўскі блогер Сяргей Ціханоўскі.

Каментар да сітуацыі слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка