Беларуская Служба

Павал Усаў: Ціханоўскі можа стаць эмацыйнай пасткай для беларусаў

27.05.2020 10:09
Гонка прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнта Беларусі – тэма перадачы «Палітычнае люстэрка».
Аўдыё
  • Ціханоўскі можа стаць эмацыйнай пасткай для беларусаў
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў абмяркоўвае кіламетровыя чэргі людзей, якія стаялі аддаць свае подпісы за жонку блогера Ціханоўскага, сыход з выбарчай гонкі Алега Гайдукевіча і заявы Лукашэнкі аб утварэнні новага ўраду яшчэ да выбараў.

-З аднаго боку мы бачым, што ёсць жаданне перамен, ёсць незадаволенасць. І ў гэты працэс добра ўпісаўся Ціханоўскі, які раптам з малавядомага блогера амаль што пераўтварыўся ў чалавека, які ўзначаліў палітычны пратэст. А гэта нараджае шмат пытанняў. Не толькі, ці нехта за ім стаіць, ці ён самастойны кандыдат? Але і адкуль у яго з’явіліся такія ідэі, грошы і тэхналогіі, каб распрацаваць папулярныя лозунгі пра тапак і таракана. І тут для насельніцтва можа быць эмацыйная пастка. Яно можа ўскладваць свае надзеі на Ціханоўскага, не зважаючы менавіта на гэтыя дэталі. Я, пазітыўна ацэньваючы жаданне грамадзян адкрыта выказаць сваё незадавальненне, усё ж асцярожна падыходжу да кампаніі Святланы Ціханоўскай і яе мужа.

-Адмова ад удзелу ў выбарах Алега Гайдукевіча стала нечаканай падзеяй. Яго бацька ўвесь час быў дэкаратыўным кандыдатам. Я мяркую асноўная прычына ў тым, што на фоне розных імітацыйных кампаній (Бабарыкі, Цэпкалы) ён становіцца непатрэбным.

- У сваю чаргу Лукашэнка гуляе ў традыцыйныя палітычныя маніпуляцыі. Напярэдадні ён паведаміў, што працуе над новым урадам. Паводле яго, людзі павінны ведаць за якія перамены і за якіх людзей яны галасуюць.

Слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка