Беларуская Служба

У. Падгол: Насоўваецца чарговая псіхалагічная вайна паміж Пуціным і Лукашэнкам

30.05.2020 11:37
Палітычны аглядальнік каментуе падзеі тыдня ў Беларусі.
Аўдыё
  • Насоўваецца чарговая псіхалагічная вайна паміж Пуціным і Лукашэнкам
Уладзімір Падголradyjo.net

-Насоўваецца чарговая псіхалагічная вайна паміж Пуціным і Лукашэнкам – гэта парады ў Маскве 24 чэрвеня, 26 чэрвеня «Бессмертный полк» у Лукашэнкі, а 3 ліпеня парад на Дзень незалежнасці. У Мінску на 9 траўня шэсце прыхільнікаў Пуціна «Бессмертный полк» забаранілі, матывуючы забарону каранавірусам. А самі ўладатрымальнікі парад правялі. Што будзе зараз? Паглядзім.

-У інтэрнэце шырока разышлася цытата Лукашэнкі пра тое, што РФ не хоча дапамагаць у стварэнні ракеты і нават не дае палігонаў для выпрабавання беларускай версіі ракеты для «Паланэзаў». «І што гэта за саюзнік?», – рытарычна спытаў Лукашэнка.

-Самахваласпевы Лукашэнкі пра тое, што за ягонае вылучэнне сабралі 200 000 подпісаў не суправаджаецца ў прэзідэнцкіх СМІ фоткамі і відэа чэргаў людзей, якія хочуць за яго падпісацца.
Затое ў незалежных СМІ паказваюць фота і відэа таго, што за жонку Ціханоўскага стаяць чэргі з сотняў і тысячаў падпісчыкаў.

-Збор подпісаў супаў з намерам А.Лукашэнкі падтрымаць некаторыя прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падтрымаць людзей і працоўныя калектывы, у тым ліку ў падведамасных Упраўленню справамі прэзідэнта прадпрыемствах, з улікам няпростых умоў каранавіруса. Пра гэта ішла размова з Віктарам Шэйманам. Па словах Віктара Шэймана, усяго ў падпарадкаванні кіраўніка справамі ў цяперашні час функцыянуе каля 110 прадпрыемстваў.
«Гэта людзі, гэта працоўныя калектывы, гэта тысячы людзей… Таму якая сітуацыя, якія прадпрыемствы найбольш насцярожваюць і якія негатыўныя тэндэнцыі?», – пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што з улікам канкрэтнай сітуацыі можна і трэба падтрымаць людзей, «можа быць, пару месяцаў, пакуль у свеце адновіцца эканоміка».
Адпаведна тыя, каму Лукашэнка падкіне грошы, і будуць ставіць за яго подпісы. Вось тады, відаць, і пакажуць чэргі падпісантаў за яго.

-Таксама кіраўнік РБ заявіў пра намер сфармаваць новы ўрад. І сказаў, што гэта рабілі кожны год напярэдадні выбараў. Гэта хлусня.

-Зянон Пазняк вельмі крытычна паставіўся да ўсіх, хто збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты.

-Цікава выказалася кіраўнічка ЦВК Л.Ярмошына: -Зараз сацыяльныя сеткі, якія кожную нікчэмнасць могуць зрабіць знакамітасцю, зусім пазбавілі вельмі многіх людзей крытычнай ацэнкі сваіх магчымасцяў і здольнасцяў. Там кожны становіцца знакамітым. І вось гэта змена маралі таксама паўплывала на такі прыток кандыдатаў. На жаль, так склалася, што ў нас у апазіцыю ідуць часцяком людзі азлобленыя, незадаволеныя. І калі яны прыходзяць у той ці іншы калектыў, то яны ствараюць вельмі цяжкую, нервовую атмасферу.

Гледзячы на чэргі грамадзянаў, што падпісваюцца за апазіцыйных прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў прэзідэнты, можна сказаць, што незадаволеныя і азлобленые Лукашэнкам у РБ – большасць насельніцтва.


ав

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў