Беларуская Служба

Павал Усаў: Зараз будзе запушчаны механізм маштабных рэпрэсій

03.06.2020 15:10
Такога не чакаў сам Ціханоўскі, таксама не чакала ўлада.
Аўдыё
  • Зараз будзе запушчаны механізм маштабных рэпрэсій
Мінск PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Сітуацыя, якая разгортваецца вакол збору подпісаў за прэтэндэнты ў кандыдаты, з’яўляецца кумуляцыяй розных фактараў - так апошнія падзеі вакол збору подпісаў у Беларусі гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Перш за ўсё, гэта агульная незадаволенасць тым, што адбываецца ў краіне: эканамічны крызіс і рэакцыя ўладаў на каранавірус. Незадаволенасць грамадзян даўно чакала свайго выхаду, але ніхто не чакаў, што такім выхадам будзе збор подпісаў. З большага чакалася, што кампанія будзе сумная, а тут раптоўна ўзнікла некалькі кандыдатаў, які абудзілі грамадства. Збор подпісаў пераўтварыўся ў пратэст. Цяпер немагчыма аддзяліць збор подпісаў ад пратэстаў. Таму можна казаць пра чарговую пратэстную акцыю ў Беларусі. Да гэтага былі маўклівыя пратэсты і акцыі дармаедаў. Для краіны гэта нешта новая, бо цяпер яны маюць выключна палітычны характар.

Такога не чакаў сам Ціханоўскі, таксама не чакала ўлада. Гэта бачна па неадэкватнай рэакцыі ў дачыненні да самога блогера і іншых актывістаў. Ці Лукашэнка спужаўся?

-Ён пабачыў нечаканую пагрозу, таму была запозненая рэакцыя. Рэакцыя вельмі брудная, якая, нават як на беларускія службы, не ўкладваецца ў ніякую логіку. Можна было яго проста затрымаць, а яны зрабілі правакацыю не супраць Ціханоўскага, а супраць саміх сябе. Яны паказалі знявагу не толькі да Ціханоўскага, а да грамадства. А гэта яшчэ больш ускалыхнула беларусамі.

Як далей будзе паводзіць сябе Лукашэнка?

-Уладам застаецца толькі пачаць працэс зачысткі і працэс стэрылізацыі выбарчай кампаніі. Яе мэта – пазбавіцца ад усіх кандыдатаў, якія маглі б надалей працягваць гэты пратэст. Нават Бабарыка і Цэпкала, якія не заклікаюць да плошчы, могуць стаць «праваднікамі», нават калі яны не перамогуць, то важным будзе час агітацыі. Для Лукашэнкі самая вялікая праблема ў тым, што вуліца паказала, якая колькасць людзей супраць яго. Лукашэнку цяпер трэба зачысціць прастору і гэта будзе зроблена. Да выбараў дапусцяць кандыдатаў, якія не будуць уяўляць нават сімвалічнай пагрозы. Відавочна, што зараз будзе запушчаны механізм шырокіх, проста маштабных рэпрэсій. Тут гаворка ўжо не ідзе пра тое, каб заткнуць вусны некалькім сотням апазіцыянераў, тут гаворка пра тое, каб зрабіць гэта большай частцы грамадства.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле. слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка