Выбарчая кампанія ў Беларусі – гэта нязменная тэма палітычна-грамадскіх падзей у Беларусі. Беларусы стаяць у чэргах, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў, затрымліваюць блогераў і актывістаў, а Лукашэнка грыміць з трыбун пра адпаведны адказ на пратэсты і мітынгі. Яго словы наўпрост можна ацаніць як пагрозы, некаторыя бачаць у яго выказванняў пагрозы выкарыстоўваць зброю супраць дэманстрантаў.
Што змянілася за апошні тыдзень? У якім напрамку ідзе выбарчая кампанія?
Паводле палітолага Паўла Усава, ужо цяпер бачна – выбары прыйдзецца фальсіфікаваць у значнай ступені.
-У Лукашэнкі няма ніякіх іншых метадаў падыходу і рэакцыі на тое, што адбываецца ў краіне. Відавочна, што большая колькасць насельніцтва выражае недавер да яго палітыкі, яго выказванняў і гэта праяўляецца не толькі ў інтэрнэт-галасаванні, але і ў акцыях, якія ўжо атрымалі назву падпісной рэвалюцыі. Упершыню ў гісторыі краіны людзі стаялі ў чэргах, каб падпісацца за альтэрнатыўнага кандыдата. Уладу гэта бянтэжыць. У першыя тыдні яны былі цалкам дэзарыентаваныя. Зразумела, што ніякіх магчымасцяў перацягнуць электарат на бок Лукашэнкі няма. У сувязі з гэтым застаюцца выключна пагрозы і адныя сілавыя ўздзеянні, што і адбываюцца. Прычым гэтыя дзеянні паказальныя. Лукашэнка ўжо нагадаў і Рахмона, і грамадзянскую вайну ў Таджыкістане, і брутальнае падаўленне эканамічных пратэстаў ва Узбекістане ў 2008 годзе. Лукашэнка, прынамсі ў псіхалагічным сэнсе, гатовы на тое, каб задзейнічаць усе сілавыя сродкі дзеля таго, каб захаваць уладу. Цяпер няма магчымасці гэта зрабіць электаральна, нават пры дапамозе частковых фальсіфікацый. Выбары прыйдзецца фальсіфікаваць у значнай ступені.
У далучаным гукавым файле чытайце каментар да высунутых абвінавачанняў у адрас Сяргея Ціханоўскага, а таксама заяву Канапацкай, што яна адзіная апазіцыйная кандыдатка.
слухайце аўдыё
ав