Беларуская Служба

Павал Усаў: Беларусь не вернецца да перыяду палітычнай адлігі, пэўнай унутранай лібералізацыі

17.06.2020 07:19
Аўдыё
  • Беларусь не вернецца да перыяду палітычнай адлігі, пэўнай унутранай лібералізацыі
Збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаўPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

З кожным тыднем выбарчая кампанія ў Беларусі набірае абароты, а разам з гэтым расце пераслед контркандыдатаў Аляксандра Лукашэнкі, павялічваецца колькасць затрыманых актывістаў, а ўмовы іх утрымання ў ізалятары ніколі не былі настолькі кепскімі і жорсткімі. Паводле палітолага Паўла Усава, у палітычнай гісторыі Беларусі наступае цяжкі перыяд, які ён называю аксамітным тэрорам.

-На сённяшні дзень перад сістэмай стаіць задача не толькі падавіць незадаволенасць і пратэстны патэнцыял, але цалкам падарваць яго на перспектыву. Відавочна, што сістэма, у прыватнасці Лукашэнка, страцілі шырокую электаральную падтрымку, якую наўрад ці можна будзе адбудаваць. Зразумела, што фальсіфікацыя выбараў яшчэ больш абурыць грамадства і выкліча незадаволенасць. У такой сітуацыя якая-колечы імітацыя палітычнай адлігі будзе небяспечнай для сістэмы. Надалей працягваць нават на палову працэс лібералізацыі азначае падрыў стабільнасць аўтарытарнай сістэмы. Таму мэта: цалкам зачысціць прастору не толькі перад выбарамі, але і на далейшую перспектыву. Каб у грамадстве не было ніякіх элементаў палітычна-сацыяльнай актыўнасці. Толькі абапіраючыся на адчыненае насілле, на палітычны гвалт Лукашэнка здолее ўтрымаць уладу ў далейшай перспектыве. Пры гэтым не трэба забываць, што ён збіраецца мяняць канстытуцыю, каб перадаць уладу сыну. Для гэтага патрэбны поўны кантроль сістэмы. Я думаю, што нават атрыбуты дэмакратыі, як удзел незалежных дзеячаў у выбарах, можа выклікаць небяспеку і перасцярогу. Думаю, Беларусь не вернецца да перыяду палітычнай адлігі, пэўнай унутранай лібералізацыі, якая існавала з 2014 па 2017 і ў 2019 гады. У палітычнай гісторыі Беларусі наступае цяжкі перыяд, які я называю аксамітным тэрорам, калі ўся палітычная, эканамічная і сацыяльная актыўнасць будзе падаўлена.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка