Беларуская Служба

Павал Усаў: Я б не спяшаўся казаць, што сістэма знаходзіцца ў крызісе

24.06.2020 14:28
У інтэрнэце пачалі паяўляцца здымкі працаўнікоў сілавых ведамстваў, якія ананімна выказваюць свая нязгоду з палітыкай уладаў, якая ўжывае гвалт у дачыненні да грамадзян.
Аўдыё
  • Я б не спяшаўся казаць, што сістэма знаходзіцца ў крызысе
Аляксандр Лукашэнка ў Маскве PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Паводле палітолага Паўла Усава, гэта адзінкавыя выпадкі, якія ні пра што не сведчаць.

-Масавыя затрыманні сведчаць аб тым, што сілавыя структуры працягваюць выконваць функцыі абароны сістэмы. Здымкі можна ўспрымаць па-рознаму. Па-першае, гэта адзінкавая з’ява, па-другое, яны ўсё ж такі ананімныя. Калі настрой у сілавых структурах сапраўды настолькі антылукашэнкаўскі, то, на маю думку, такія здымкі былі б групавыя і іх было б значна больш, а твары былі б адчыненыя. Важныя менавіта такія публічныя ўчынкі. Канешне, я не выключаю, што ў МУС ці АМАПе могуць быць тыя, хто не пагаджаецца з рэакцыяй уладаў і на рэпрэсіі. Але на гэты этапе назваць гэта масавай з’явай немагчыма.

Павал Усаў крытычна ацэньвае прапанову Віктара Бабарыкі правесці рэферэндум аб вяртанні да канстытуцыі 1994 году, а таксама выказаў думку, як Лукашэнка ставіцца да 3% падтрымкі. Гэта слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка