Беларуская Служба

Ці АБСЕ спрасціла задачу Лукашэнку паведаміўшы, што яе назіральнікі не прыедуць на выбары ў Беларусь?

08.07.2020 13:12
«Прыезд АБСЕ ў дадзеных умовах на назіранні – гэта фактычна ігнараванне таго факту, што рэпрэсіі ўжо адбываюцца, што няма нармальных умоваў для правядзення выбараў».
Аўдыё
  • Ці АБСЕ спрасціла задачу Лукашэнку паведаміўшы, што яе назіральнікі не прыедуць на выбары ў Беларусь
Павал Усаўradyjo.net

Праўда, афіцыйная прычына ў эпідэміялагічнай сітуацыі.

АБСЕ ўжо цяпер павінна выказаць сваё стаўленне да выбараў, бо няма сэнсу назіраць за працэсам фальсіфікацыі, калі яны ўжо адбыліся і адбываюцца цяпер – гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Да ўдзельнікаў выбарчага працэсу ўзбуджаюцца крымінальныя справы, ім высоўваюць абсурдныя абвінавачанні, супраць іх праводзяцца правакацыі. Прыезд АБСЕ ў дадзеных умовах на назіранні – гэта фактычна ігнараванне таго факту, што рэпрэсіі ўжо адбываюцца, што няма нармальных умоваў для правядзення выбараў. За чым назіраць? І тут АБСЕ павінна трымацца гэтай пазіцыі, а не прыкрывацца эпідэміялагічнай сітуацыяй. Такі двайны падыход да сітуацыі – гэта абсурд, двайныя стандарты. Павінна быць канкрэтная палітычная заява, што ніякія палітычныя назіральнікі не будуць удзельнічаць у назіранні за выбарамі, у якіх ужо цяпер парушаныя ўсе міжнародныя стандарты.

У далучаным гукавым файле каментар да папярэджанняў генпракуратуры аб неўдзеле ў «пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы» 3 жніўня, да ўмоваў утрымання палітвязняў на Акрэсціна. Палітолаг таксама патлумачыць, навошта Лукашэнка робіць перадвыбарчыя абяцанні павысіць зарплату, калі і так вядома, што ён «пераможа» на выбарах.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка