Беларуская Служба

Павал Усаў пра выступ Ціханоўскай: Яе мэта - змяніць уладу

22.07.2020 14:15
Выступленні кандыдатаў у прэзідэнты ўчора на дзяржаўным тэлебачанні – гэта апошняя падзея выбарчай кампаніі, якая выклікае абмеркаванне ў беларускім грамадстве. 
Аўдыё
  • Павал Усаў пра выступ Ціханоўскай: Яе мэта - змяніць уладу
Святлана Ціханоўская PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Найбольш чаканым быў выступ Святланы Ціханоўскай. Палітолаг Павал Усаў памяркоўна ацэньвае яе выступленне:

-Нічога асаблівага ў выступе Святланы Ціханоўская я не пачуў. Магчыма, у мяне высокія патрабаванні ад чалавека, які да гэтага часу не ўдзельнічаў у палітыцы, не меў магчымасці публічных выступаў. Тым ня менш, відавочна, што большасць прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай вельмі пазітыўна ацэньваюць выступ. Але агульна, гэта хутчэй былі палітычныя дэкларацыі, не звязаныя з рэалізацыяй сур’ёзных пытанняў у палітыцы і эканоміцы. Гэта падкрэсліла і сама Ціханоўская, заявіўшы, што яна не збіраецца кіраваць краінай. А яе мэта – змяніць існуючую ўладу і прызначыць новыя дэмакратычныя выбары.

Выступ Ганны Канапацкай ад іншых адрозніваўся тым, што яна намагалася выступаць па-беларуску, каб прыцягнуць нацыянальна арыентаваную супольнасць, бо беларуская мова на гэтых выбарах адсутнічае. Канапацкая дыскрэдытавала сябе ранейшымі выказваннямі, непрымальнымі здымкамі, таму беларуская мова яе не выратуе.

У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе аб’яднанне трох штабоў, жаночы твар прэзідэнцкай кампаніі, а таксама гаворыць пра ролю Масквы ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка