Беларуская Служба

Як доўга працягнецца цішыня на Данбасе

27.07.2020 16:29
Сёння ўступіла ў сілу пагадненне аб поўным спыненні агню, аб чым дамовіліся ў ходзе перамоваў прадстаўнікі Украіны, АБСЕ, Расіі і прарасейскія сепаратысты.
Аўдыё
  • "Адзіны варыянт вырашэння канфлікту на Данбасе такі, што Расія вывядзе свае восйкі з тэрыторыі Усходняй Украіны i ўся тэрыторыя зноў інтэгруецца ва ўкраінскую прастору. Іншыя механізмы тут працаваць не будуць" - мяркуе аглядальнік Павал Усаў.
Ілюстрацыйны здымакfoto: https://www.facebook.com/54ombr/photos/a.1649929131922461/1899879936927378

Прэзідэнты Расіі і Украіны па тэлефоне размаўлялі пра сітуацыю на Данбасе.

Сёння ўступіла ў сілу пагадненне аб поўным спыненні агню, аб чым дамовіліся ў ходзе перамоваў прадстаўнікі Украіны, АБСЕ, Расіі і прарасейскія сепаратысты.

Дагэтуль супрацьлеглыя бакі неаднаразова падпісвалі пагадненні аб спыненні агню, але ўсё ж гэта не адбылося ні разу.

Прэзідэнты Расіі і Украіны выказалі надзею на актывізацыю мірных перамоў у рамках кантактнай групы. Яны таксама пацвердзілі, што пагадненне аб поўным спыненні ваенных дзеянняў, з'яўляецца важнай умовай падтрымання дыялогу ў рамках мінскіх пагадненняў.

У ходзе тэлефоннай размовы Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця эфектыўных мер для: двухбаковага вываду войскаў з лініі фронту, ачысткі гэтых тэрыторый са зброі і падтрымкі місіі назірання АБСЕ.

Прэзідэнт Украіны таксама звярнуў увагу на неабходнасць доступу прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа да ваеннапалонных, а таксама падрыхтоўкі чарговага  абмену людзьмі, затрыманых украінскімі і расійскімі войскамі. -

- Адзіны варыянт вырашэння канфлікту на Данбасе такі, што Расія вывядзе свае восйкі з тэрыторыі Усходняй Украіны i ўся тэрыторыя зноў інтэгруецца ва ўкраінскую прастору. Іншыя механізмы тут працаваць не будуць,  - мяркуе аглядальнік Павал Усаў.

Слухайце ў далучаным файле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі