Беларуская Служба

«Менавіта шараговыя грамадзяне будуць атрымоўваць найбольшыя штрафы і затрыманні на суткі»

29.05.2020 14:39
Апошнія падзеі ў Беларусі ў праграме «Палітычнае люстэрка» аналізуе аглядальнік Павал Усаў.
Аўдыё
  • Атрымліваецца, што ў Беларусі небяспечна выходзіць на вуліцу, бо ў любую хвіліну можна аказацца ў месцы, якое ўлады палічылі несанкцыянаваным сходам.
Павал Усаўradyjo.net

Атрымліваецца, што ў Беларусі небяспечна выходзіць на вуліцу, бо ў любую хвіліну можна аказацца ў месцы, якое ўлады палічылі несанкцыянаваным сходам – доказам з'яўляюцца ўчорашнія затрыманні звычайных грамадзян і журналістаў у Мінску; Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага проўладным аналітычным цэнтрам EcooM, 9 жніўня за Лукашэнку прагаласуе больш за 70% выбарцаў, Ціханоўскай дадуць не больш 10 адсоткаў; Ці адсутнасць нацыянальнай рыторыкі дапамагае Святлане Ціханоўскай збіраць тысячы на мітынгах? – гэта тэмы сённяшняй рубрыкі «Палітычнае люстэрка», у якой аглядальнік Павал Усаў дае каментар падзеям у Беларусі.

 У аўторак, 28 чэрвеня АМАП затрымаў каля 50 чалавек. Гэта былі людзі, якія хацелі падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання для Віктара Бабарыка. Аднак улады палічылі чаргу несанкцыянаваным мітынгам і пачалі затрымліваць людзей, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна». Зрэшты гэта не першая несанкцыянаваная чарга. Падобна было з чaргoй у ЦВК, калі людзі хацелі падаць скаргу на рэгістрацыйны працэс. Іх потым таксама затрымлівалі.  Гэтым разaм затрымлівалі таксама журналістаў беларускіх і замежных выданняў – «Белсату», TUT.by, БелаПАН, ТАСС, Reuters.

 - Тое, што адбываецца зараз, абсалютна не з'яўляецца нічым надзвычайным. Улічваючы той факт, што набліжаецца дзень галасавання, а перадвыбарчая сітуацыя ў грамадстве вельмі напружаная, улады спадзяюцца, што ў дзень галасавання, або 10 жніўня могуць адбыцца масавыя мітынгі ў гарадах Беларусі. Грамадзяне не пагодзяцца з вынікамі галасавання, улады імкнуцца прэвентыўна зачысціць прастору перш за ўсё ад журналістаў. Журналісты знаходзяцца на другім узроўні на лесвіцы пераследу. Першы ўзровень гэта актывісты. Яны ўжо часткова зачышчаны, бо закрытыя ў вязніцы. І на трэцім месцы звычайныя грамадзяне, якія прыходзяць на падачу скаргаў, складаюць нейкія заявы. І менавіта гэтыя звычайныя людзі будуць атрымоўваць найбольшыя пакаранні – штрафы і затрыманні на суткі. Гэта логіка дзеяння сённяшніх уладаў – адзначае Павал Усаў.

 

Слухайце прымацаваны гукавы файл

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка