Беларуская Служба

Усаў пра Ціханоўскіх: Я б не казаў, што гэта «праект Крамля»

05.08.2020 18:55
У праграме «Палітычнае люстэрка» пытаем таксама пра прыклады ўмяшальніцтва Масквы ў выбары ў Беларусі, ці магчыма  даведацца пра сапраўдныя вынікі датэрміновага галасавання, а таксама ці мае сэнс выходзіць на вуліцы ў абароне сваіх галасоў.
Аўдыё
  • У праграме «Палітычнае люстэрка» пытаем таксама пра прыклады ўмяшальніцтва Масквы ў выбары ў Беларусі, ці магчыма даведацца пра сапраўдныя вынікі датэрміновага галасавання, а таксама ці мае сэнс выходзіць на вуліцы ў абароне сваіх галасоў.
Павал Усаўradyjo.net


Працягваецца апошні тыдзень выбарчай кампаніі ў Беларусі. Узнікае такое ўражанне, быццам адна толькі Святлана Ціханоўксая праводзіць выбарчую кампанію. Пра астатніх кандыдатаў амаль зусім не чуваць. Акрамя Лукашэнкі.
Польскае тэлебачанне у выпуску навін, паведамляючы пра падзеі у Беларусі і папылярнасць Ціханоўскай, зрабіла намёк, што Святлана і яе муж Сяргей з'яўлаюцца «праектам Крамля». Ці гэта магчыма? - у праграме «Палітычнае люстэрка» пытаем варшаўскага аглядальніка Паўла Усава.

- Я б не казаў, што гэта «праект Крамля». Я б мог сказаць, што гэта пэўны механізм, бо няма ніякіх доказаў, што Крэмль падтрымоўвае, фінансуе, ці стаіць са сваімі кансультантамі за Ціханоўскім ці Ціханоўскай. Напэўна, нейкія сувязі (з Масквой – рэд.) былі, напрыклад, адзін з піяр-тэхнолагаў, які быў нядаўна арыштаваны ў Гомлі, які супрацоўнічаў з Ціханоўскімі, жыве ў Маскве і працаваў на піяр кампаніі ў Сабчак і іншых апазіцыйных кандыдатаў у Расіі. То бок, ёсць сляды кантактаў Ціханоўскага з Масквой. На колькі яны шырокія, на колькі за Ціханоўскім стаяць расійскія спецслужбы, ці расійскага адміністрацыя сказаць цяжка. Тое, што ён прорасійскі кандыдат – гэта так, тое, што ён прыхільнік «расійскага свету» – гэта так. Тое, што ён не быў нацыянальным беларускім праектам, як і Ціханоўская – гэта так. Канешне, ва ўмовах гібрыднай вайны гэта можна расцэньваць як пэўны інструмент палітычнага ўздзеяння, як пэўную палітычную гульню. А тое, што Масква гуляе ў беларускіх выбарах, тое, што яна актыўна там прысутнічае, у гэтым сумнявацца не прыходзіцца.

Намёк на тое, што Ціханоўскі мог быць звязаны з Масквой, якраз стаў вынікам расследаванняў беларускіх журналістаў, асабліва Дзяніса Івашына, які зрабіў аналіз усіх публікацый, выказванняў, фотаздымкаў Ціханоўскага. Дзянісаў знайшоў інфармацыю пра тое, што Ціханоўскі нелегальна наведаў акупаваны Масквой Крым і працяглы час працаваў у маскоўскім піяр агенцтве. Менавіта ўсе гэтыя ўскосныя фактары давалі і даюць падставу таго, што Ціханоўскі не зʼяўляецца самастойным гульцом. У пэўным сэнсе можна казаць, што Масква магла б яго выкарыстоўваць яго ў сваіх інтарэсах. Канешне, яго выказванні, што ён прыхільнік «расійскага свету», фотаздымкі, на якіх Пуцін, кажуць пра тое, што ментальна ён мог бы быць такім інструментам палітычнай гульні з боку Масквы.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка