Беларуская Служба

Новае аблічча польскай палітыкі Шымон Галоўня звярнуўся да беларусаў (ВІДЭА)

07.08.2020 17:39
Палітык заклікаў усіх неабыякавых палякаў прыйсці 7 жніўня да Абмасады Беларусі ў Варшаве і Консульства ў Беластоку і  заспяваць песню Яцэка Качмарскага «Муры». 
Szymon Hołownia
Szymon HołowniaPAP/Lech Muszyński

Пазасістэмны польскі палітык Шымон Галоўня звярнуўся да беларусаў з відэазваротам. Палітык выказаў салідарнасць з народам Беларусі. Шымон Галоўня перакананы, што беларусаў і палякаў яднаюць агульныя каштоўнасці: салідарнасць і чалавечая годнасць. 

Польскі палітык заклікаў усіх неабыякавых палякаў прыйсці 7 жніўня да Абмасады Беларусі ў Варшаве і Консульства ў Беластоку і на дзвюх мовах – па-польску і па-беларуску заспяваць песню Яцэка Качмарскага «Муры». На думку палітыка, гэта стане жэстам салідарнасці і падтрымкі.

Нагадаем, у выніку першага туру прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў 28 чэрвеня, Шымон Галоўня заняў 3 месца, атрымаўшы амаль 14% галасоў выбарцаў.

эж