Беларуская Служба

Быў, ёсць і буду! – дэвіз паслання Аляксандра Лукашэнкі народу і парламенту

08.08.2020 10:15
Палітычны аглядальнік Уладзімір Падгол у праграме «Паміж радкоў» дае каментар падзеям апошняга тыдня ў Беларусі.
Аўдыё
  • Праграма «Паміж радкоў» – каментар падзеям тыдня дае Уладзімір Падгол
Уладзімір Падголradyjo.net

На тыдні было пасланне народу і парламенту, інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону і нарада з сілавікамі па бяспецы выбараў.

Уладзімір Падгол падводзіць: 

* Лукашэнка даў зялёнае святло перадачы баевікоў Украіне. І паабяцаў «схапіць за яйкі расійскага чыноўніка», які фінансуе ўзрушэнні ў РБ і які «пагойсаў» па РБ  (гэта мог быць толькі былы пасол Бабіч - Падгол.)

* Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Украіны і Расіі, каб яны дамовіліся аб затрыманых баевіках.  «Не прыедуць – пытанне вырашым мы, без іх», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

*Выбарчая кампанія С. Ціханоўскай і датэрміновае галасаванне: улады не далі Ціханоўскай сустрэцца з выбарцамі  ў Слуцку, Салігорску, у Мінску на Бангалоры. 
50 чалавек пазбавілі акрэдытацыі назіральніка і некаторых зняволілі.

Случайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў