-Маштаб і форма пратэстаў змяняе стан рэчаў у самой сістэме. Яе далейшае функцыянаванне будзе абапірацца выключна на міліцэйскіх структурах, на рэпрэсіях. Утрымаць сітуацыю пад кантролем беларускія ўлады цяпер могуць толькі праводзячы рэпрэсіі супраць усяго грамадства. Лукашэнка не пойдзе на дыялог. У дадзенай сітуацыі для яго гэта небяспечна. З іншага боку, у будучым улады сутыкнуцца з моцным супрацівам, магчыма сабатажам. У выніку пачнецца ціхі пераслед прадстаўнікоў выбарчых камісій, суддзяў, пракурораў, усіх, хто будзе ідэнтыфікаваны. Могуць быць пытанні да іх маёмасці і г.д. Мы бачым, што ціхая грамадзянская вайна перарасла ў гарачую вайну. Якая ў той ці іншай форме будзе працягвацца да канца гэтага рэжыму.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар да вывазу Святланы Ціханоўскай у Літву.
слухайце аўдыё
ав