Палітолаг Павал Усаў адзначае, што пратэсты адбываецца гэта разам з глыбокай нацыяналізацыяй грамадства:
-Нягледзячы на працяглы час не змяншаецца інтэнсіўнасць пратэстаў і не мяняецца рэакцыя ўлады. Відавочна, што гэтая рэакцыя нерацыянальная, а часам неадэкватная. Адчуваецца, што ўлада занепакоеная тым, што пратэсты ніяк не ўдаецца нейтралізаваць. Адначасова пратэсты набіраюць сацыяльнага аб’ёму. Усё больш пластоў грамадства далучаецца, а адбываецца гэта разам з глыбокай нацыяналізацыяй грамадства. Дадзены факт: узмацненне нацыянальнага матыву пратэстаў, калі, напрыклад, людзі спяваюць «Пагоню» ў супермаркетах, сведчыць пра абсалютна неверагодныя змены ў свядомасці і светапоглядзе беларусаў. Гэта цалкам трансфармуе ўсе ўнутраныя палітычныя працэсы. У такіх умовах, на колькі б не былі жорсткімі рэпрэсіі, гэтага працэсу ўжо не спыніць. Грамадства стала нацыянальным грамадствам.
Ці апраўдвае ўскладзены на яе давер Каардынацыйная рада? Ці замена патрыярха Беларускай Праваслаўнай Царквы з’яўляецца помстай за паслявыбарчую рэакцыю праваслаўных святароў і ў прыватнасці мітрапаліта Паўла.
Пра гэта слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав