У праграме «Паміж радкоў» Уладзімір Падгол закранае наступныя тэмы:
- Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі Віталя Шклярава.
- Затрымалі і судзяць журналістаў. 128 чалавек затрымалі ў дзень ведаў. Студэнты пратэставалі. Нагадаем, што Лукашэнка прыгразіў студэнтам адлічэннем з ВНУ і службай у войску.
- Крэмль пачаў падрыхтоўку да захопу РБ. Прапаганда Крамля кажа пра планы падзелу РБ і намеры Польшчы захапіць Гарадзенскую вобласць. Лаўроў сцвердзіў, што 200 тэрарыстаў з Украіны ўжо знаходзяцца ў РБ.
- Атака лідара руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча на Лукашэнку. У СК ён падаў заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі. Губарэвіч просіць, каб у дачыненні да Лукашэнкі завялі «крымiнал» пра частцы трэцяй артыкула 357 КК ( «Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей або звязаныя з забойствам»). У заяве Губарэвіч паказаў, што Лукашэнка мог мець «непасрэднае дачыненне да замовы і арганізацыі маштабных фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах прэзідэнта, якія выявіліся ў падробках пратаколаў, нядопуск назіральнікаў і іншых парушэннях выбарчага працэсу».
Акрамя таго, звярнуў увагу Губарэвіч, што Лукашэнка «з дапамогай падпарадкаваных яму службовых асоб мог мець непасрэднае дачыненне да фактаў нематываванага і празмернага прымянення сілы да мірных дэманстрантаў, затрыманняў, збівання і катаванняў, а таксама пацверджаных выпадкаў гвалтоўнай смерці ўдзельнікаў мірных акцый».
- Лукашэнка атакуе мітрапаліта Тадевуша Кандрусевіча.