Беларуская Служба

П. Усаў: Беларуская ўлада распачала працэс бальшавізацыі

09.09.2020 17:56
Аўдыё
  • Беларуская ўлада распачала працэс бальшавізацыі
Чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай радыPAP/EPA/TATIANA ZENKOVICH

Палітолаг Павал Усаў каментуе апошнія падзеі ў краіне. Паводле яго, выгнанне з краіны чальцоў прэзідыуму Каардынацыйнай рады – гэта працэс бальшавізацыі краіны.

-Падзеі ў краіне, а сярод іх дэпартацыі, прымусовае выкідванне з краіны за мяжу, гэта працэс бальшавізацыі краіны. Улада дзейнічае па прынцыпу: альбо ўсё, альбо нічога. Яна гатовая знішчаць грамадскія і эканамічныя інстытуту, нормы права, маралі, каб захаваць уладу ў сваіх руках. Працэс дэпартацыі наўпрост звязаны з бальшавізацыяй. Бальшавікі ў 30-х гадах таксама высылалі з краіну інтэлектуальную эліту, каб захаваць уладу і не дазволіць развівацца альтэрнатыўнай думцы.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да планаванага візіту А.Лукашэнкі ў Маскву і ролі, якую ў дачыненні да Беларусі заняла Польшча.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка