Беларуская Служба

Павал Усаў: Адзінае, на што заслугоўвае Лукашэнка - гэта справядлівы суд

16.09.2020 18:32
Не ўсім спадабалася заява Святланы Ціханоўскай аб тым, што калі Лукашэнка сыдзе мірна, то атрымае гарантыі бяспекі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Адзінае, на што заслугоўвае Лукашэнка - гэта справядлівы суд

Пра гэта былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі сказала ў інтэрв'ю ўкраінскім журналістам.

Адзінае, на што заслугоўвае Лукашэнка, гэта справядлівы суд – гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Беручы пад увагу 26 гадоў кіравання Лукашэнкі, масавыя фальсіфікацыі, палітычныя забойствы апанентаў і апошнія паслявыбарчыя падзеі, Лукашэнку можна гарантаваць толькі адно: справядлівы суд, які акрэсліць віну і кару за тое, што зрабіў Лукашэнка ў часе сваёй прэзідэнтуры і захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Павал Усаў называе словы Святланы Ціханоўскай неабдуманым і нясвоечасовым крокам. Паводле яго, у сітуацыі, калі ў краіне адбываюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі, рабіць такія заявы неадказна.

У далучаным гукавым файле поўны каментар палітолага да словаў Святланы Ціханоўскай, да прыезду Сяргея Шойгу ў Мінск, да сустрэчы Лукашэнкі з «палітычным актывам» краіны. Палітолаг таксама расказвае, што станоўчага адбылося ў апошнія дні беларускай рэвалюцыі.

слухайце аўдыё 

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка