Беларуская Служба

Павал Усаў пра інаўгурацыю: Улады дзейнічалі ва ўмовах мінімалізацыі рызыкі

23.09.2020 15:43
Аўдыё
  • Павал Усаў пра інаўгурацыю: Улады дзейнічалі ва ўмовах мінімалізацыі рызыкі
Інаўгурацыя распачалася ў строгай сакрэтнасці PAP/EPA/SERGEI CHELEG / BELTA / HANDOUT

Тое, як праведзена інаўгурацыя, адпавядае тым працэсам і той логіцы, якая характэрная ўладам - кажа палітолаг Павал Усаў:

-Можна абазначыць дзве прычыны, чаму інаўгурацыя праведзена так хутка і так патаемна. На маю думку, ва ўмовах глыбокага палітычнага крызісу і супрацьстаяння сістэмы і грамадства іншай інаўгурацыі быць не магло. Гэта самы лепшы варыянт, які маглі выбраць улады. Тлумачу чаму. Каб загадзя была названая дата і месца, то гэта безумоўна прывяло б да хвалі пратэстаў у Беларусі. А праводзіць інаўгурацыю на фоне пратэстаў і рэпрэсіяў, гэта яшчэ раз паказаць сваю нікчэмнасць і незаконнасць. Таму асноўнай мэтай было правядзенне інаўгурацыі хутка і ціха. Мэта была дасягнутая.

Другі момант: Лукашэнка сам разумее, што ні права, ні канстытуцыя, ні рытуалы ніякім чынам не ўплываюць на ўзмацненне яго пазіцыі, на яго легітымнасць, і фактычна з’яўляюцца непатрэбнымі.

Лукашэнка быў вымушаны правесці гэтую інаўгурацыю, каб фармальна адпавядаць нейкім патрабаванням канстытуцыі. Улады дзейнічалі ва ўмовах мінімалізацыі рызыкі, якая магла б паявіцца ў выніку ўрачыстай інаўгурацыі.

У далучаным гукавым файле 

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка