Беларуская Служба

Павал Усаў: Пасля няўдачнага агульнанацыянальнага страйку рэпрэсіі ўзмоцняцца

28.10.2020 14:28
У якім месцы беларускай рэвалюцыі мы знаходзімся? 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Пасля няўданага агульнанацыянальнага страйку рэпрэсіі ўзмоцняцца
.
А.Лукашэнка PAP/EPA/SERGEI SHELEG / BELTA POOL

У якім месцы беларускай рэвалюцыі мы знаходзімся? Як Вы ацэньваеце цяперашні этап змагання з дыктатурай Лукашэнкі?

-Забастоўка не дасягнула межаў, якіх павінна была б, каб паралізаваць і разваліць палітычную сістэму. Ва ўмовах агульнанацыянальнага страйку ўлады не маюць інструментаў, каб утрымаць сітуацыю пад кантролем. Усе чаканні рэжыму былі звязаны з 26 кастрычніка, калі для грамадства, уладаў і персанальна для Лукашэнкі быў момант праўды. Ультыматум праваліўся, нягледзячы на лакальныя забастоўкі. У асноўным забастоўка сканцэнтраваная ў межах актыўнай часткі Мінску. Нават сталіца не спынілася, не пачала страйку. Нават калі нельга было спадзявацца забастоўкі па ўсёй краіне, то прынамсі спыненне Мінску было б таксама вельмі моцным ударам па сістэме і асабіста Лукашэнку. Факт, што гэтага не адбылося, паспрыяў далейшаму наступленню ўлады.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле. Палітолаг таксама каментуе магчымасць выезду Шклярава з Беларусі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка