Беларуская Служба

Павал Усаў: Прыйшоў час, калі на дубінку трэба адказваць дубінкай

18.11.2020 15:13
-Мы знаходзімся ў фазе, калі людзі будуць адказваць дубінай на дубіну, альбо кожны з іх самастойна апране сабе на шыю ланцугі, - лічыць палітолаг Паваў Усаў.
Аўдыё
  • Прышоў час, калі на дубінку трэба адказваць дубінкай
,  , 16  2020 .
Мінск, Плошча Перамен, 16 лістапада 2020 г. PAP/EPA/STR

-Пратэстная хваля мірнага пратэсту спынілася. Матывацыі для пратэстаў няма, паколькі іх вельмі жорстка разганяюць. У дадзенай сітуацыі застаецца актыўны супраціў на розных узроўнях. Гэта радыкалізацыя. Хочам мы ці не хочам, гэта адзінае, што можа спыніць гвалт. Гэта тое, што можа стрымаць АМАПаўцаў і баявыя групоўкі ад агрэсіі. Іншымі словамі, гэта фізічная расправа над прадстаўнікамі сілавога блоку. Я не кажу пра забойствы, але пра, напрыклад, псаванне маёмасці, аўтамабіляў, падпальванне будынкаў сілавых структур. Трэба разумець, што толькі выкарыстоўваючы сілу можна паўплываць і прымусіць сістэму баяцца. Відавочна, што ў іх няма ніякага страху. Ёсць упэўненасць у тым, што не будзе ніякай адказнасці. Забойства Рамана Бандарэнкі гэта толькі пацвярджае. Простым прыкладам можа быць тое, што калі ў двор прыходзяць трэція асобы ў чорным, цывільным, то трэба сабрацца цэлым дваром і надаваць ім тумакоў, каб яны ніколі больш туды не вярнуліся. Без такой рэакцыі адзін АМАПавец можа трымаць у страху цэлы мікрараён. Мы знаходзімся ў фазе, калі людзі будуць адказваць дубінай на дубіну, альбо кожны з іх самастойна апране сабе на шыю ланцугі.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да новага стылю помсты (адключэння вады і абагравання) з боку беларускіх уладаў і да словаў Уладзіміра Макея аб спыненні супрацы з ЕЗ у галіне правоў чалавека і ў рамках Усходняга партнёрства.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка