Беларуская Служба

Павал Усаў: Улады пераследуюць журналістаў, бо яны становяцца лідарамі

25.11.2020 21:44
Пераслед журналістаў – гэта асноўны элемент аксамітнага тэрору.
Аўдыё
  • Улады пераследуюць журналістаў, бо яны становяцца лідарамі
Павал Усаўradyjo.net

Першы крок – гэта зачыстка напружання ў грамадстве. А такімі кропкамі з’яўляюцца таксама СМІ і журналісты – гаворыць палітолаг Павал Усаў:

- Улады не могуць дзейнічаць на НЕХТА, на цэнтры інфармацыі за мяжой, той жа «Белсат». Таму яны ўздзейнічаюць на тых, хто ў Беларусі, уплываючы на альтэрнатыўную інфармацыйную сістэму. На жаль, журналістаў могуць чакаць вельмі сур’ёзныя палітычныя працэсы, магчыма нават абсурдныя прысуды. Галоўнае – запужаць журналісцкае асяроддзе, спыніць перадачу інфармацыі.

Журналісты значна адрозніваюцца ад тых жа блогераў. Журналісты не толькі перадаюць інфармацыю, але і рэалізуюць раз’ясняльную працу, каментуюць, фарміруюць светапогляд, што вельмі важна ў доўгатэрміновай перспектыве. Цяпер паток інфармацыі велізарны, таму вельмі важным з’яўляецца і тлумачэнне рэчаіснасці. Больш таго, журналісты становяцца аўтарытэтамі не толькі ў перадачы інфармацыі, але і становяцца палітычнымі аўтарытэтамі. У пэўным сэнсе палітычнымі лідарамі. Журналісты становяцца асобамі, якія натхняюць людзей.

Безумоўна, атака на журналістаў павінна паказаць: вось мы пасадзілі палітыкаў, потым пасадзілі журналістаў і можам што заўгодна зрабіць з простымі людзьмі. Ідзе самы сапраўдны тэрор.

У далучаным гукавым файле каментар палітолага да прыезду Сяргея Лаўрова ў Мінск, да змененай формы нядзельных пратэстаў і абвінавачання, якое пачуў Віктар Бабарыка.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка