Беларуская Служба

Беларускую рэвалюцыю каментуе Уладзімір Падгол

28.11.2020 10:11
Апазіцыя дамагаецца раскрыцця сакрэтных дамоўленасцяў паміж Лукашэнкам і Пуціным.
Аўдыё
  • Беларускую рэвалюцыю каментуе Уладзімір Падгол
Уладзімір Падголradyjo.net

Тэмы, якія закранае ў сваім каментары Уладзімір Падгол:

*Член Прэзідыума КС Павел Латушка прапанаваў Лаўрову раскрыць для народа РБ сакрэтныя дамоўленасці ў Сочы паміж Лукашэнкам і Пуціным.

*Бабарыку прад’явілі абвінавачанне ў атрыманні хабару. А абвінавачанне аб не сплочванні падаткаў знікла. Хаця менавіта на яго падставе Ярмошына прапанавала ЦВК не рэгістраваць Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты.

*Еўрапейскі парламент на сваім пасяджэнні 26 лістапада прыняў рэзалюцыю ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасці, з забойствам Рамана Бандарэнкі. Яе падтрымалі прадстаўнікі ўсіх палітычных групаў Еўрапарламента, апрача праварадыкальнай групы «Ідэнтычнасць і дэмакратыя» і леварадыкальнай групы «Аб’яднаныя еўрапейскія левыя / Зялёныя левыя Поўначы».
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 613 дэпутатаў, супраць – 41, устрымаліся 35 еўрапарламентароў.

*Намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско пракаментаваў крымінальную справу ў дачыненні да ўрача Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна і Кацярыны Барысевіч за разгалашэнне медычнай таямніцы.

*У Мінску 15 сутак арышту далі 34-гадоваму праграмісту Уладзіміру Чыстафораву і то нягледзячы на тое, што нават АМАП-аўцы яго ў судзе не апазналі – 15 сутак.

*На вучняў мінскай гімназіі № 4, якія спявалі на перапынках песні, заводзяць адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 23.34 КаАП – «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Караць непаўналетніх паводле закону нельга, таму ўздзейнічаюць на бацькоў.


Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў