Беларуская Служба

Улады Беларусі анансавалі змаганне з уцечкай мазгоў

02.12.2020 18:39
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што краіне ўжо не хапае спецыялістаў, а замяніць іх няма кім.
Аўдыё
  • Улады Беларусі анансавалі змаганне з уцечкай мазгоў
Павал Усаўradyjo.net

Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка заканадаўства аб міграцыі, каб скараціць адтоку насельніцтва, перш за ўсё, моладзі.

Акрамя таго, урад будзе працаваць над стымуляваннем прытоку ў краіну высокакваліфікаванай замежнай працоўнай сілы.

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што краіне ўжо не хапае спецыялістаў, а замяніць іх няма кім:

-Безумоўна, у краіне назіраецца адток маладых спецыялістаў, перш за ўсё ў ІТ-сферы. Звальняюць лекараў, выкідваюць і часткова самыя звальняюцца выкладчыкі, які не хочуць мець нічога супольнага з расправай студэнтаў. Ужо ў бліжэйшы час гэта можа паўплываць на функцыянаванне грамадства, палітыку і эканоміку. За апошнія месяцы адбылося шмат звальненняў сярод працоўных на Азоце, МЗКТ, Нафтане. Знайсці іншых спецыялістаў такога ўзроўню цяжка. Таму ўлады будуць імкнуцца абмежаваць выезд за мяжу студэнтаў, магчыма, таксама спецыялістаў. Яе яны збіраюцца гэта зрабіць? Можна толькі здагадвацца. Але дадатковыя адміністрацыйныя меры выклічуць яшчэ большую раздражнёнасць і справакуюць новыя пратэсты.

Замяніць спецыялістаў няма кім, хіба што гэта будуць выключна расіяне, якім трэба будзе даваць большыя заробкі. Больш спецыялістаў прыцягваць няма адкуль.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да інфармацыі аб магчымым вызваленні Віктара Бабарыкі і запісы размоваў супрацоўнікаў Лукашэнкі, якія кружаць у сеціве.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка