Беларуская Служба

Павал Усаў: Палітыка тэрору прадугледжвае пераслед сябраў КС

23.12.2020 15:33
Супраць членаў Каардынацыйнага савета пачынаюць крымінальны пераслед. Сама структура прызнаная экстрэмісцкай.
Аўдыё
  • Палітыка тэрору прадугледжвае пераслед сябраў КС
Павал Усаўradyjo.net

Паводле палітолага Паўла Усава, гэта сведчыць аб тым, што ўлады бачаць у КС небяспеку:

-Крымінальны пераслед у дачыненні да КС, структур Ціханоўскай, Нацыянальнага антыкрызіснага камітэту сведчаць аб тым, што ўлады бачаць небяспеку ў гэтых суб’ектах, хоць нейкай дзейнасць КС не праводзіць і не можа актывізаваць грамадскую супольнасць. Але сам факт, што гэта шырокая платформа, якая карыстаецца падтрымкай вялікай колькасці людзей, у пэўным сэнсе пужае ўладу, паколькі КС становіцца прадстаўніком народу, палітычным суб’ектам, які выглядае як рэальная альтэрнатыва. Таму рэжым імкнецца знішчыць гэтыя структуры. Ён запалохвае, каб людзі не адважваліся падтрымліваць гэтыя структуры, тым больш удзельнічаць у іх. Таму палітыка тэрору прадугледжвае пераслед сябраў КС ці НАК пад выглядам дзейнасці ў экстрэмісцкай арганізацыі.

У далучаным гукавым файле палітолаг каментуе ціск на Прэс-клуб і вяртанне мітрапаліта Кандрусевіча.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка