Палітолаг Павал Усаў падводзіць вынікі 2020 году:
-Галоўным, бессумненна пазітыўным фактам гэтага году з’яўляецца тое, што электаральная рэвалюцыя аформілася канчаткова ў нацыянальную рэвалюцыю, калі беларускія нацыянальныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня», гімны «Пагоня» і «Магутны Божа» – сталі сімваламі новага нацыянальнага адраджэння. Яны так глыбока ўкараніліся ў нацыянальнай свядомасці, што ніякія забароны і намаганні знішчыць гэтыя сімвалы не будуць паспяховымі. Пад гэтымі сімваламі Беларусь увойдзе ў Новы год. Яны сталі і будуць сімваламі новай Беларусі.
Безумоўна сумным аспектам пачатку году будуць рэпрэсіі і тэрор, якія захопнікі ўлады будуць працягваць, каб знішчыць хвалю нацыянальнага адраджэння, каб змусіць людзей да страху, каб усталяваць у краіне атмасферу тэрору. Тым не менш, Лукашэнка ўвойдзе ў Новы год сацыяльным, эканамічным і палітычным банкрутам.
Аналіз падзей усяго 2020 году ў Беларусі слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав