Кіраўнікі МЗС 13 краінаў Еўразвязу падпісалі ліст да кіраўніцтва Еўракамісіі з заклікам забяспечыць справядлівы доступ да вакцыны ад каранавіруса для краінаў Усходняга партнёрства. У яго ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Малдова, Рэспубліка Беларусь і Украіна.
Першая незалежная штодзённая газета посткамуністычнай Польшчы і адно з самых папулярных выданняў у краіне, Gazeta Wyborcza, прысвяціла перадавіцу падзеям у Беларусі. На першай старонцы мы бачым узыход Віфлеемскай зоркі, стылізаваны пад нацыянальныя беларускія колеры.
Камандаванне ўзброеных сілаў ЗША ў Еўропе бязвыплатна ў мэтах процідзеяння распаўсюджванню COVID-19 перадало Галоўнаму ваеннаму клінічнаму медцэнтру Узброеных сіл Беларусі ў Мінску аналізатар газавага складу крыві, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Лукашэнка на адкрыцці новай царквы ў Мінску:
-Нам не патрэбныя ні войны, ні сутыкненні. Нам іх прынясуць, паглядзіце. Нам спакойнага жыцця не дадуць. Нам свабодна дыхаць ніхто не дазволіць, у цэнтры Еўропы. Гэта сутычка. І не дай бог яна ператворыцца ў гарачую вайну на гэтай нашай тэрыторыі, але дзе не будуць вырашацца нашы пытанні, дзе не будзе нашых інтарэсаў. Вось гэтага дапусціць нельга. Гэта – галоўнае. І я вас прашу аб адным: каб з вашага боку было разуменне», – сказаў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі захаваны міжрэлігійны і міжэтнічны мір: -Усім хапае месца. Так і павінна быць. Нам трэба захаваць гэты мір.
Мы для ўсёй планеты, усіх краін прыкладам з'яўляемся. Няма нідзе такога міру і спакою, як у Беларусі.
Лукашэнка заявіў, што «трэба супакоіцца» «той невялікай купцы, якая сёння па выходных ходзіць па Мінску».
-Я вас папярэджваў: дрэнна, калі яны ходзяць па вуліцы, яшчэ горш, калі яны ідуць у двары, будзе невыносна, калі яны прыйдуць у вашы кватэры. Мы не павінны гэта дапусціць, – заявіў Лукашэнка. – Таму я вас прашу толькі аб адным: каб вы мяне разумелі і не асуджалі адразу. Паспрабуйце зразумець. Я чалавек мірны. Але я не магу дапусціць, каб нехта прыйшоў сюды і вось так адкрыта разбурыў гэтую нашу мясціну.
Паводле Лукашэнкі, «мы павінны ўсе разам сабрацца і абразуміць тых, хто сёння гэтага не разумее».
Пару асобаў з РБ заявілі пра тое, што Ціханоўская мусіць вярнуцца ў краіну, каб рэвалюцыя дасягнула поспеху.
Паралельна з’явілася інфармацыя аб тым, што спецслужбы РБ планавалі замах на жыццё Паўла Шарамета, былога кіраўніка спецназу Барадача, Алкаева і іншых. Заходняе інфармагенства прадставіла запіс размовы з кабінету былога кіраўніка КДБ Зайцава, дзе пра гэта гаворыцца.
Уладзімір Падгол
Падрабязнасці ў гукавым файле