Беларуская Служба

Паміж радкоў: Хроніка вар’яцтва

16.01.2021 11:02
Агляд падзей у Беларусі ад мінскага аглядальніка Уладзіміра Падгола.
Аўдыё
  • Лукашэнка: Не трэба баяцца, трэба ім паказаваць зубы
Уладзімір Падголradyjo.net

Тэмы, якія закранае Падгол:

*Суддзя Ленінскага раёна Мінска Клімчук Марына Аляксандраўна прысудзіла 20 базавых (580 рублёў) за ўдзел у Маршы мудрасці 14 снежня 84-гадовай мінчанцы, педагогу з саракагадовым стажам, жонцы аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху падчас Другой сусветнай вайны Наталлі Дзмітрыеўне Семяньковай.

*Пад Віцебскам пайшлі жанчыны-пенсіянеркі ў лес на прагулку. Ішлі па шведску з лыжнымі палкамі. Іх схапілі АМАПаўцы і даставілі ў пастарунак. Будуць судзіць.

*У прысудзе аднаму чалавеку напісалі, што ён гучна пляскаў у далоні.

*Судзяць чалавека, які зляпіў снегавіка і надзеў яму чырвоны шалік – міліцыянты расцанілі снегавіка, як пікет.

*Бацька, маці і дачка з прыватнага дому ў Мінску пайшлі праводзіць гасцей. Вуліца без асвятлення. Узялі фанарыкі. Іх тут жа арыштавалі, быццам бы яны праводзілі дэманстрацыю.

*Правая рука Лукашэнкі Качанава выступіла за пакаранне тых, хто будзе дэманстраваць бчб сімволіку.

*І вось развітанне з Філарэтам, які памёр у 85 год. На здымках бачна, што яго труна накрыта блакітнай покрыўкай, а па ён бчб ленты. «Наша Ніва » паказала, што Лукашэнка стаіць з белымі ружамі, крыху нахіліўшыся над бчб лентаю. І новы кіраўнік БПЦ царквы Віньямін побач у блакітнай вопратцы з бчб лентамі. На афіцыйных сайтах няма фотаздымкаў, дзе Лукашэнка нахіліўся над БЧБ лентамі. І Віньяміна таксама паказваюць толькі спераду, а накідку на ім блакітную, даўжэзную з бчб лентамі на ўрадавым сайце БЕЛТА не паказваюць.

*Вельмі жудаснае ўражанне ад сходу, на якім уручалі прэміі за духоўнае адраджэнне. У зале – 3 тысячы чалавек. Маска надзета на адным са 100- а! Тое ж самае на развітанні з Філарэтам. Святары без масак, вернікі таксама. Маска надзета на адным з 20.

*Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава і міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка.
Сярод іншага ён спыніўся на наступствах заходніх санкцый, якія назваў «бандыцкімі». Як перадае БелТА, урадоўцы атрымалі заданне выпрацаваць «сіметрычны адказ».
«Пара-тройка нашых прадпрыемстваў трапілі пад так званыя бандыцкія санкцыі з боку Захаду. Вырашыце гэтае пытанне ва ўрадзе: мы павінны сіметрычна адказаць. Паглядзець, якія краіны гэта зрабілі, і адпаведным чынам адрэагаваць. У Беларусі працуюць тысячы замежных прадпрыемстваў – дробныя, сярэднія, буйныя. Гэтыя краіны мусяць зразумець: у нас добра з імі – добра гэтым прадпрыемствам. Калі яны зрабілі крокі ў няправільным кірунку і пачынаюць нас нахіляць, мы павінны сіметрычна адказаць. Ня трэба баяцца, трэба ўжо ім паказваць зубы», – загадаў Лукашэнка.

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў