Паводле палітолага Паўла Усава, гэта можа сведчыць пра пачатак чысткі ў вышэйшай наменклатуры Беларусі.
-У перыяд выбарчай кампаніі было відавочна, што частка наменклатуры актыўна і прыхільна ставілася да Бабарыкі. Нельга выключаць што і былы прэм’ер-міністр мог быць у палітычным лагеры Бабарыкі, ці прынамсі скептычна адносіўся да таго, што рабіў Лукашэнка ў перыяд перадвыбарчай кампаніі. У той час магла ўзнікнуць шчыліна ў дзейнасці наменклатуры, нелаяльнасць. Гэты працэс уяўляў для Лукашэнкі праблему. Калі яму ўдалося стабілізаваць сітуацыю ў краіне, ён заняўся працэсам чысткі ў наменклатуры. Затрыманні Румаса, якога абвінавачваюць у карупцыі ў «Белгазпромбанку», можа быць паказальным для вышэйшага і сярэдняга чынавенства, каб ліквідаваць апазіцыйнасць, цалкам запужаць, каб, напрыклад, яно не злівала інфармацыю. Гэта таксама можа быць сведчанне актывізацыі ўнутраных сілавых структур, якія пашыраюць сферу сваіх уплываў і ліквідуюць канкурэнтаў, каб атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ўнутранае кіраванне дзяржавай будзе дэградаваць.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар да велізарных прысудаў для ўдзельнікаў пратэсту, а таксама спадзяванняў, што вясной адновяцца пратэсты.
Слухайце аўдыё