Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Масква не адмаўляецца ад ідэі інтэграцыі з Мінскам

05.02.2021 14:46
Аўдыё
  • Масква не адбаўляецца ад ідэі інтэграцыі з Мінскам
Уладзімір Падголradyjo.net

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю расійскім СМІ заявіў:

«Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я застаюся на ранейшай пазіцыі і зыходжу з таго, што ў нас агульная пазіцыя, што інтэграцыя ўзаемакарысная. Нам трэба інтэгравацца цясней і рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элементы збліжэння, злучэння патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзены. А гэта самыя розныя пытанні, аж да адзінай валюты», – сказаў ён.

Па замове варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў беларускія інтэрвʼюеры правялі 26 лістапада – 16 снежня 2020 года тэлефонны апытанне на рэпрэзентатыўнай выбарцы ў 1 000 чалавек. Сярод пытанняў адно тычылася адносін беларусаў да Аляксандра Лукашэнкі. Станоўча яго ацанілі 27,2% рэспандэнтаў, хутчэй станоўча – 13,6% (такім чынам, усяго станоўчыя ацэнкі складаюць 40,8%), негатыўна – 33,4%, а хутчэй негатыўна – 12,3% рэспандэнтаў (адмоўныя ацэнкі складаюць 45,7% ад агульнай колькасці).

Лукашэнка заклікаў людзей прыняць актыўны ўдзел у сацапытаннях, якія праводзіць нейкая невядомая замежная фірма. Відаць, хоча вынікамі гэтага апытання пацвердзіць вынікі выбараў прэзідэнта, якія дала Ярмошына 9 жніўня.

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў журналістам: «Сацыяльную накіраванасць беларускай дзяржавы ніхто не ставіць пад сумнеў. Асноўная накіраванасць, па якой будзе развівацца краіна, захаванне ўсіх сацыяльных гарантый і стварэнне камфортных умоў для пражывання грамадзян у краіне». Гэта блок пытанняў, пачынаючы ад заработнай платы і заканчваючы сістэмай сацыяльных стандартаў. Як бы ні было складана, мы не збіраемся адыходзіць ад гэтага курса».

Лукашэнка 21 студзеня 2021 года на нарадзе з кіраўніцтвам Рады міністраў: «Я паглядзеў праграму. Яна перапоўнена сацыяльнымі праектамі, без якіх мы можам абысціся. Дык можа нейкія сацыяльныя праекты, якія заўтра не дадуць грошай, перанесці на наступныя гады».

Уладзімір Падгол

Больш каментароў да падзей тыдня слухайце ў далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў